Раніцай 15 сакавіка Уладзіміра Няпомняшчых забралі з падворку, пырснулі ў вочы слезацечным газам, павалілі на зямлю і моцна пабілі. Цяпер яго даставілі ў Чыгуначны РАУС Гомеля. Актывіст кіраваўся ў Менск.

Як паведаміў Свабодзе Уладзімір Няпомняшчых, а 6.10 ён выйшаў з дому, каб паехаць у Мінск на дазволеную акцыю «Марш недармаедаў». Каля пад’езда яго чакалі невядомыя ў цывільным, кінуліся на яго, тры разы пырснулі з балёнчыка ў твар, павалілі, заламалі рукі і шыю, адабралі фотаапарат.

Потым Няпомняшчых даставілі ў Цэнтральны РАУС горада Гомеля, дзе на актывіста склалі пратаколы аб хуліганстве і непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі:

«Я расцэньваю гэта як гвалт і рабаванне. Фотаапарат потым вярнулі, але відаць зь ім добра папрацавалі. Буду патрабаваць завесьці крымінальную справу за напад і рабаванне», — заявіў Уладзімір Няпомняшчых.

Уладзімер Няпомняшчых — грамадзкі актывіст, сябра АГП, былы афіцэр міліцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?