Крымінальную справу за збіццё 4-гадовай дзяўчынкі распачалі ў дачыненні да 26-гадовага вяскоўца. Ён нанёс дзяўчынцы сур'ёзныя пашкоджанні.

Падазраваны жыве з жанчынай і яе дачкой у вёсцы Амховая-1 Магілёўскага раёна. Маці дзіцяці дома не было — яна працавала ў Чавускім раёне.

Увечары 30 сакавіка дзяўчынка, па словах мужчыны, не слухалася яго. Таму ён яе пакараў і сышоў — па яго словах, на працу. Дзіця ўсю ноч было адно. Раніцай мужчына вярнуўся і выявіў дзяўчынку без прытомнасці, выклікаў хуткую дапамогу.

— Дзіця атрымала вельмі сур'ёзныя траўмы. Дзяўчынцы зрабілі трэпанацыю чэрапа, за яе жыццё змагаюцца дактары Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы. Стан малой цяжкі, — распавяла афіцыйны прадстаўнік абласнога УСК Аксана Салянюк.

Мужчыну прад'яўлена абвінавачанне ў наўмысным прычыненні цяжкага цялеснага пашкоджання ў дачыненні да заведама малалетняй. Ён знаходзіцца пад вартай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?