Жыхар (неграмадзянін) Эстоніі Арсен Мардалейшвілі на судзе прызнаўся ў шпіянажы за расійскімі вайскоўцамі. Пра гэта распавялі ў ФСБ.

Па дадзеных прэс-службы, мужчына прызнаў, што збіраў дадзеныя аб злучэннях Заходняй вайсковай акругі для дэпартамента ахоўнай паліцыі МУС Эстоніі. За шпіянаж Мардалейшвілі прысудзілі да 11 гадоў калоніі строгага рэжыму.

Пра затрыманне Мардалейшвілі ФСБ паведаміла ў маі 2016 года. Яго справа разглядалася ў закрытым рэжыме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?