Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам ва ўрадавай рэзідэнцыі «Дяоюйтай» падзяліўся з ім ўражаннямі ад удзелу ў форуме «Адзін пояс і адзін шлях».

«Перш за ўсё хачу адзначыць, што тое маштабнае мерапрыемства, якое вы правялі, заслугоўвае самай сур'ёзнай увагі. Гэтае мерапрыемства ўжо абмяркоўваецца ва ўсім свеце. Думаю, што ўсё яшчэ наперадзе. Гэта вельмі магутны крок, які вы змаглі зрабіць, і самае галоўнае — прыцягнуць да гэтага больш за 100 краін нашай планеты. Мы ганарымся тым, што былі першымі ў Еўропе і аднымі з першых у свеце, не проста якія падтрымалі ідэю «аднаго пояса і аднаго шляху», а распачалі рэалізацыю гэтага маштабнага праекта на тэрыторыі Беларусі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Што да самога мерапрыемства, кіраўнік дзяржавы расказаў, што абмяркоўваў яго правядзенне з прадстаўнікамі многіх краін. «Самым яркім і самым магутным (я за 20 з лішнім гадоў працы прэзідэнтам такога не бачыў) было ваша уступнае слова. Мы ўзялі гэта выступленне і прааналізуем яго дома. Гэта навука для любога кіраўніка дзяржавы. Гэта быў маштабны і вельмі канкрэтны выступ, — падкрэсліў ён. — Кажу не дзеля ліслівасці. Гэта сапраўды меркаванне не толькі маё».

Лукашэнка таксама адзначыў цікавую форму правядзення мерапрыемства і яго маштабнасць, яркую праграму для ўдзельнікаў і магчымасць правесці двухбаковыя перамовы. «Ніхто тут час дарма не губляў», — заявіў ён

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?