Reuters.com

Reuters.com

Як паведамляе Financial Times са спасылкай на прадстаўнікоў катарскага ўрада і палявых камандзіраў, улады эмірата прызнаюць выплату 1 мільярда даляраў міжнародным тэрарыстам. Сцвярджаецца, што грошы былі часткай здзелкі па вызваленні членаў каралеўскай сям'і, якія адправіліся на паляванне ў паўднёвы Ірак і былі захопленыя баевікамі ў закладнікі.

Акрамя прадстаўнікоў катарскага кіруючага дома, грошы, па словах крыніцы, пайшлі таксама на вызваленне 50 чалавек, захопленых у палон экстрэмістамі ў Сірыі. У Досе кажуць, што грошы атрымалі як групоўкі, звязаныя з «Аль-Каідай», так і з уладамі Ірана.

Катарскія крыніцы FT сцвярджаюць, што здзелка была заключана ў красавіку.

Напярэдадні цэлы шэраг арабскіх краін абвясціў пра разрыў дыпламатычных адносін з Катарам. Сярод іх — Сірыя, Лівія, ААЭ, Бахрэйн, Егіпет. Яны патлумачылі гэта тым, што афіцыйны ўрад краіны падтрымліваў тэрарыстычныя арганізацыі «Ісламская дзяржава» і «Браты-мусульмане».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?