Дыслакаваныя ў Літве і Польшчы вайскоўцы НАТА на наступным тыдні правядуць трэніроўку па абароне гэтак званага «Сувалкскага калідора», па якім у выпадку ваеннага крызісу ў краіны Балтыі можа прыйсці падтрымка саюзнікаў.

17-19 чэрвеня ў гэтых вучэннях прымуць удзел каля паўтары тысячы літоўскіх, польскіх, брытанскіх і амерыканскіх вайскоўцаўз цяжкай ваеннай тэхнікай і верталётамі. Гэтая аперацыя з'яўляецца часткай міжнародных вучэнняў «Жалезны Воўк 2017».

«Такая аперацыя праводзіцца ўпершыню. Адной з нашых задач з'яўляецца трэніроўка па прыбыцці саюзнікаў у Літву. Гэта чыста тактычная працэдура: калі яны пераходзяць нашу мяжу, праз кантраляваную нашымі сіламі тэрыторыю, заходзяць углыб тэрыторыі Літоўскай Рэспублікі», — паведаміў у панядзелак журналістам камандуючы Сухапутнымі войскамі брыгадны генерал Валдэмарас Рупшыс.

«Сувалкскім калідорам» завецца памежны ўчастак паміж Літвой і Польшчай шырынёй прыкладна 100 км, які на захадзе мяжуе з Калінінградскай вобласцю, а на ўсходзе - з Беларуссю. У выпадку вайны яго захоп спыніць саюзнікам НАТА дарогу ў краіны Балтыі, таму эксперты «Сувалкскі калідор» часта называюць ахілесавай пятой.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?