Пытаннем магчымага вяртання ва Украіну былога старшыні Адэскай абласной адміністрацыі Міхаіла Саакашвілі, пазбаўленага грамадзянства, павінны займацца МУС, міграцыйная і памежная службы.
Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка на брыфінгу ў Харкаве, паведамляе «Укрінформ».
«Да Саакашвілі будуць ставіцца гэтак жа, як і да любой асобы, якая падала недакладныя дадзеныя. Таму пытаннем магчымага вяртання Саакашвілі ва Украіну павінны займацца МУС, міграцыйная і памежная службы», — адзначыў Парашэнка.
Як адзначыў прэзідэнт, калі Дзяржаўная міграцыйная служба падала ў камісію па пытаннях грамадзянства дакументы, якія паказалі, што пры афармленні грамадзянства Саакашвілі была пададзеная недакладная або сфальсіфікаваная інфармацыя, ён «павінен быў дзейнічаць у адпаведнасці з законам і Канстытуцыяй».
«Любыя іншыя крокі былі б злачыннай дзейнасцю. Я падпісаў указ [аб пазбаўленні грамадзянства] гэтак жа, як і адносна іншых грамадзян», — адзначыў Парашэнка.
-
У Крамлі адмовіліся каментаваць прычыны крушэння самалёта ў Казахстане
-
ЗША рассакрэцілі новыя дакументы па праграмах ЦРУ «па кантролі над розумам», якія ладзіліся падчас Халоднай вайны
-
З'явілася расшыфроўка перамоў экіпажа рэйса Баку — Грозны з дыспетчарам. Усё паказвае на тое, што самалёт падбілі зенітнай ракетай
Каментары