Luxembourger Worth

Luxembourger Worth

Галоўная сенсацыя нядзелі ўсё ж грымнула ў Тулузе, дзе зборная Люксембурга згуляла нічыю ў матчы адборачнага турніру з Францыяй (0:0) і ўзнялася на пятае месца ў групе. Так, Беларусь ужо апошняя.

Пасля 8 тураў: Францыя — 17, Швецыя — 16, Галандыя — 13, Балгарыя — 12, Люксембург — 5, Беларусь — 5.

Люксембург знаходзіцца вышэй за нас за кошт асабістых сустрэчаў (1:1, 1:0). Так! Люксембург у асабістых сустрэчах з намі набраў чатыры балы! Да таго ж іх зборная забіла ў аборачным турніры сем мячоў у васьмі матчах, тады як Беларусь усяго чатыры.

У наступным туры Люксембург гуляе 7 кастрычніка ў гасцях са Швецыяй, а Беларусь дома — з Галандыяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0