«Спортивная панорама» апублікавала вынікі традыцыйнага конкурсу па вызначэнні лаўрэатаў спартыўнага года, які правяла 59-ы раз.

Былі апытаныя 98 спартыўных журналістаў. Пераможцамі апытання сталі Таццяна Пятрэня (батут) і Антон Кушнір (фрыстайл) але ў агульным спісе Кушнір толькі дзявяты. З першага па восьмае месцы — жанчыны.

Такім чынам:

1. Таццяна Пятрэня (батут) — 623 балы (27 першых месцаў, 94 згадванні)
2. Вольга Худзенка (байдарка) — 497 (10 першых месцы, 74 згадванні)
3. Арына Сабаленка (тэніс) — 468 (20)
4. Ванеса Каладзінская (жаночая барацьба) — 469 (17)
5. Дар'я Домрачава (біятлон) — 383)
6. Настасся Пракапенка (пяцібор'е) — 354
7 Аляксандра Сасновіч (тэніс) — 270
8. Аляксандра Герасіменя (плаванне) — 214
9. Антон Кушнір (фрыстайл) — 204 (2 першыя месцы)
10. Васіль Кірыенка (веласпорт) — 194.

У Сабаленкі менш балаў, чым у Каладзінскай, але ёй журналісты далі больш першых месцаў.

Найлепшымі зборнымі названыя жаночая зборная па тэнісе і жаночая зборная па скачках на батуце, а найлепшым трэнерам — трэнер тэніснай зборнай Эдуард Дуброў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0