У Верхнядзвінску ратавальнікі і работнікі паляўнічага падраздзялення выратавалі лася.

У рацэ Дрыса каля моста тануў лось. У тэрміновым парадку супрацоўнікі паляўнічай арганізацыі і работнікі МНС выехалі на месца здарэння

— Лось не мог выбрацца з палонкі. На лёд спусцілі плыт. Ад яго да берага ачысцілі ад лёду ўчастак ракі — каб жывёла змагла выйсці. Але моцная плынь аднесла яго на 1,5 кіламетра. Тады ў гэтым месцы знайшлі зручны спуск да ракі, падрыхтавалі пляцоўку для лася.

На шыю жывёле ўдалося накінуць пятлю — так людзі здолелі кантраляваць яго рух.

Але нават шэсць мужчын выцягнуць яго не змаглі, прыйшлося звярнуцца да дапамогі лябёдкі.

На беразе лось лёг на падрыхтаваную для яго пляцоўку. Людзі накрылі яго коўдрамі і саломай, расклалі побач вялікае вогнішча. Але жывёла настолькі знясілела, што не рэагавала нават на агонь.

За ласём ўстанавілі назіранне. Уначы ён падняўся і пайшоў у лес. А на наступны дзень мясцовыя жыхары ўбачылі, што ён ужо добра пачуваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?