Гісторыя адбылася яшчэ ў лістападзе на станцыі «Уручча».

Удзень інспектар, які адказвае за ахову, не пусціў 38-гадовага мужчыну на станцыю, бо той быў нападпітку.

Мужчына пачаў абурацца: маўляў, ахова — не міліцыя, не маеце права. Тады выклікалі міліцыю, праўда, пакуль яна ехала, мужчына вырашыў сысці.

Але ненадоўга — неўзабаве ён вярнуўся і пачаў збіваць ахоўніка.

Ударыў яго кулаком у твар, а калі той упаў — яшчэ і нагой у жывот. Пасля агрэсар сышоў, але яго хутка знайшлі — ля другога ўвахода на станцыю. Мужчыну ўзялі пад варту.

Матэрыялы справы перадалі ў суд. Мужчыну пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?