Грамадства6464

Абітурыентка, якая набрала 400 балаў, пойдзе на міжнародныя адносіны: Ёсць перспектыва стаць дыпламатам ці міністрам замежных спраў

Пакуль абітурыенты вывучаюць прахадныя балы на спецыяльнасці і прыкідваюць, на што хопіць іх вынікаў, выпускніца пінскай гімназіі № 3 Настасся Жаўнерык ведае дакладна: паступіла. У суме дзяўчына набрала 400 балаў! У яе скарбонцы — па сотні за ЦТ па грамадазнаўстве і англійскай мове, залаты медаль і дыплом рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове. «У прыёмнай камісіі БДУ вельмі здзівіліся, калі ўбачылі мае балы. Спыталі, чаму на тэлебачанні мяне яшчэ не паказвалі. Адказала, што тэлебачанне, мабыць, не даехала да Пінска», — жартуе абітурыентка.

Рыхтавацца да ЦТ пінская школьніца пачала за год. Займалася з рэпетытарамі — па два двухгадзінныя заняткі на тыдзень па кожным прадмеце.

— Думаю, магла б і сама, але, калі ёсць кантроль з боку, гэта заўсёды лепш. Ты разумееш, што, калі прыйдзеш да настаўніка непадрыхтаваным, будзе няёмка. Плюс яны даюць больш ведаў, чым у школе. Напрыклад, школьная праграма па англійскай мове не зусім супадае з тым, што падаецца ў ЦТ. Яшчэ я набывала падручнікі з тэстамі, рашала іх. Як і ўсе. Але так атрымалася, што падрыхтавалася трошкі лепш за іншых, — сціпла расказвае Настасся.

Дзяўчына падлічвае: агулам на вывучэнне англійскай мовы і грамадазнаўства траціла гадзін 16 на тыдзень. У прыёмнай камісіі яе нават пашкадавалі: маўляў, ніякага асабістага жыцця. «Але яно было! — пераконвае суразмоўніца. — Я гуляла з сябрамі, хадзіла ў кіно, чытала, спала. Сон — гэта вельмі важна».

Першымі з’явіліся вынікі па грамадазнаўстве. Насця тады была дома, але глядзець балы баялася — папрасіла малодшага брата. Калі пачула пра сотню, не паверыла: ведала, што гэта магчыма, але не ў яе выпадку. А бацькі прызналіся: так і думалі, што дачка здасць тэсты на выдатна. Вынікі па англійскай мове дзяўчына ўбачыла, калі ехала ў аўтобусе. Ад радасці крычала так, што ўсе пасажыры азіраліся. Пінчанка, дарэчы, пісала ЦТ па яшчэ адным прадмеце — гісторыі Беларусі. На ўсякі выпадак. Набрала 79 балаў. «Але я мэтанакіравана не рыхтавалася», — кідае незнарок.

З алімпіядай па беларускай мове таксама склалася як ніколі ўдала. На абласны этап школьніца трапіла толькі ў гэтым годзе. Не хавае: нават не думала, што выйдзе на рэспубліку. А калі выйшла, зрабіла ўсё магчымае, каб атрымаць 100 балаў для паступлення.

— Я люблю беларускую мову. З пісьменнікаў мне падабаецца сучаснік Віктар Марціновіч. Яго кнігі вельмі складана ў Пінску знайсці, чытала яго ў інтэрнэце. А з класікаў любімы паэт Багдановіч.

Бацькі дзяўчыны працуюць у Пінскім аўтобусным парку. Мама — касір, тата — вядучы спецыяліст аддзела маркетынгу. Але Насця выбрала іншы шлях. Падала дакументы на факультэт міжнародных адносін БДУ. Спецыяльнасць — «міжнародныя адносіны». «Сябар параіў. Я пачытала пра факультэт, з’ездзіла на дзень адкрытых дзвярэй, паслухала выкладчыкаў. Прахадныя балы вельмі высокія — для мяне гэта гаворыць аб тым, што спецыяльнасць прэстыжная. Ёсць перспектыва стаць дыпламатам ці міністрам замежных спраў, чаму не?» — смяецца.

Запасны варыянт, вядома, быў — юрфак Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце або МДЛУ (бо ёсць здольнасці да вывучэння замежных моў). Але ў выніку ўсё склалася па плане А.

Тым, хто будзе рыхтавацца да паступлення ў наступным годзе, Настасся раіць правільна размяркоўваць свае сілы.

— Не трэба з самага пачатку ўвесь час аддаваць прадметам. Бо калі сядзець 24 гадзіны на суткі і вывучаць адно і тое ж, гэта хутка абрыдне і ты не зможаш глядзець на падручнікі. Усё варта рабіць паступова. А потым на ЦТ максімальна сканцэнтравацца. І не хвалявацца — інакш да 90 балаў не дацягнеш.

У ліпені дзяўчына плануе адпачываць дома. А ў жніўні збіраецца ў лагер «Блік», на спецыялізаваную змену для тых, хто гуляе ў «Што? Дзе? Калі?». «Гэта мой любімы лагер, куды паеду трэці і, на жаль, апошні раз».

Каментары64

Цяпер чытаюць

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве4

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Улады Даніі адмаўляюцца ад перамоў з Трампам адносна Грэнландыі. Трамп патрабуе сказаць гэта яму ў твар9

На калготках ад Mark Formelle пасля мыцця імбірныя пернікі ператварыліся ў пухнатых вусеняў. Многім нават спадабалася1

МУС абвяргае, што індыйская жанчына трапіла ў Беларусі ў працоўнае рабства, і выклала ўласную версію яе гісторыі8

У Расіі незадаволеныя, што беларусы завальваюць іх танным маслам4

Літоўскі міністр: Было б добра, каб Ціханоўская сама абвясціла пра свае планы15

У Італіі знайшлі базіліку, спраектаваную старажытнарымскім архітэктарам Вітрувіем3

Памерла Ірына Быкава, удава Васіля Быкава7

Гомель у гэтыя дні стаў сталіцай снегавога мастацтва ФОТЫ

Чаму Мерц так стрымана рэагуе на Трампаў замах на Грэнландыю? Бо Германія найбольш залежная ад ЗША6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве4

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць