Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп увечары ў аўторак, 21 жніўня, выступаючы на мітынгу ў Чарлстане (Заходняя Вірджынія), заявіў, што Ізраіль «заплаціць высокую цану» за перанос амэрыканскай амбасады ў Іерусалім. Паводле яго, палестынцы «атрымаюць нешта вельмі добрае» ў абмен на гэты крок. «Таму што цяпер іх чарга», — сказаў Трамп, ня даўшы больш канкрэтных тлумачэньняў.

Гэтую заяву Трампа цытуюць многія амэрыканскія і ізраільскія СМІ, у прыватнасьці сайт газэты The Jerusalem Post.

Амэрыканскі прэзыдэнт працягвае настойваць на тым, што перанос амбасады ЗША ў Ерусалім быў «крокам на шляху да міру». Ён адносіць гэтае рашэньне да сваіх палітычных дасягненьняў. Таму ён узьняў тэму амбасады ў Ізраілі ў канцы сваёй прамовы, прысьвечанай, у асноўным, больш актуальным для амэрыканцаў тэмам.

У сваім выступе Трамп падкрэсьліў, што амбасаду ЗША варта было перанесьці ў Ерусалім яшчэ шмат гадоў таму, але гэта не было зроблена з прычыны нерашучасьці яго папярэднікаў на прэзыдэнцкай пасадзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0