Маленькі хлопчык з Астаны (Казахстан) выпаў з акна 10-га паверха. Па шчаслівым збегу абставін, яго ў апошні момант выратаваў сусед знізу, піша Tengrinews.kz.

Як пазней распавёў хлопчык свайму выратавальніку, ён цалкам апрануўся, выразаў маскітную сетку нажом і выйшаў праз акно. Дзіця хацела спусціцца па сцяне як Чалавек-павук.

Хлопчык больш за хвіліну вісеў на падваконні. Гэта ўбачылі выпадковыя мінакі, якія не разгубіліся і расцягнулі коўдру, куды павінен быў зваліцца хлопчык.

Тым часам знаёмы сям'і, які жыў паверхам ніжэй, пачуў крыкі суседзяў і мінакоў на вуліцы. З цікаўнасці ён паглядзеў у акно і ўбачыў звісаючыя зверху дзіцячыя ножкі. У апошні момант ён змог злавіць малога.

Маці назірала за гэтымі падзеямі з вуліцы і ў вырашальны момант страціла прытомнасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0