Старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта Анатоль Лапо расказаў у эфіры праграмы «Размова ў прэзідэнта» на «Беларусь-1» пра тое, як будзе арганізавана праца памежнікаў у чарнобыльскай зоне.

Анатоль Лапо.

Анатоль Лапо.

У якасці эксперыменту там не будзе знаходзіцца ніводзін чалавек, толькі тэхніка.

«Гэта спецыяльна зона. Дэмаркацыя і дэлімітацыя ўжо на картах вызначана, прыступаем проста на мясцовасці. Адзін з прыярытэтаў нашай працы, памежнікаў Беларусі, — мы хочам там правесці эксперымент: зачыніць той участак мяжы без людзей. Гэта значыць з міжнароднай тэхнічнай дапамогай, з дапамогай нашых прадпрыемстваў, заводаў — зачыніць тэхнічна. Там будзе толькі тэхнічны кампанент і на пэўных месцах — памежныя падраздзяленні. Чысты кантроль і рэагаванне — туды чалавек хадзіць не будзе», — патлумачыў Лапо.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0