Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што перамовы з дэмакратамі па пытанні будаўніцтва сцяны на мяжы ЗША і Мексікі з'яўляюцца «пустым марнаваннем часу». Сваё меркаванне ён выказаў у інтэрв'ю газеце The New York Times.

Трамп падкрэсліў, што «заўсёды ладзіў» з лідарам дэмакратаў у палаце прадстаўнікоў Нэнсі Пэласі, аднак зараз «не будзе».

«Калі яна [Пэласі] выступае супраць будаўніцтва сцяны, то ўсе перамовы становяцца пустым марнаваннем часу, сродкаў і энергіі», — сказаў Трамп.

Пры гэтым прэзідэнт лічыць, што ён прыклаў досыць высілкаў для прадуктыўных перамоваў з дэмакратамі па гэтым пытанні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0