У Гродзенскім раёне грузавік з прычэпам урэзаўся ў дом. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў абласной міліцыі.

Аварыя адбылася днём 31 студзеня ў вёсцы Глушнева. Грузавы МАЗ з прычэпам рухаўся ў бок Новай Руды. «Каб размінуцца з сустрэчным трактарам, кіроўца грузавіка ўзяў правей. Аднак машыну на заснежанай дарозе занесла», - распавялі ў ДАІ. МАЗ вылецеў з дарогі, знёс плот і ўрэзаўся ў дом.

У доме ў гэты момант нікога не было, ён выкарыстоўваецца як лецішча. Сам будынак і аўтамабіль пашкоджаны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0