Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава ў вялікім інтэрв'ю kp.ru, сітуацыю з рускай мовай у Беларусі і ва Украіне «немагчыма параўноўваць»:
МЗС Расіі.
— Пачнём з таго, што руская мова мае афіцыйны статус, усё гэта замацавана ў канстытуцыі Беларусі. Стаўленне да рускай мовы і стаўленне да культуры расійскай, рускай у Беларусі несупастаўна наогул ніякім чынам з сітуацыяй ва Украіне. Параўноўваць гэтыя дзве сітуацыі немагчыма. Безумоўна, ёсць у грамадстве, у кожнай краіне розныя і палітычныя сілы, і палітычныя погляды, і прапановы, праграмы, бачанне ўнутранага развіцця. Гэта нармальная з'ява, — цытуе Марыю Захараву kp.ru.
![Клас Клас](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-like.png)
0
![Панылы сорам Панылы сорам](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-facepalm.png)
0
![Ха-ха Ха-ха](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-smile.png)
0
![Ого Ого](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-omg.png)
0
![Сумна Сумна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-sad.png)
0
![Абуральна Абуральна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-anger.png)
0