Фота з інтэрнета
У Францыі памёр цырульнік Патрык Алес, які вынайшаў укладку валасоў фенам. Яму было 88 гадоў.
Патрык Алес нарадзіўся ў іспанскім горадзе Сантандэр у 1930 годзе. Яго сапраўднае імя — Хесус Гансалес. Падчас грамадзянскай вайны яго сям'я збегла ў Францыю.
Алес пачаў кар'еру ў моднай індустрыі, працуючы кур'ерам у адным з цырульніцкіх салонаў. У 1964 годзе ён прыдумаў укладку — наданне валасам формы падчас сушкі фенам. Пазней ён заснаваў касметычную кампанію Alès Groupe.
Цырульнік працаваў з многімі знакамітасцямі. Ён рабіў укладкі французскай актрысе Катрын Дэнёў і жонцы 35-га прэзідэнта ЗША Жаклін Кенэдзі. Таксама ён распрацоўваў сродкі для догляду валасоў на аснове раслін.
0
0
0
0
0
0