фота з інстаграма «МанЮнайтэд»
Галкіпер «Манчэстэр Юнайтэд» Давід Дэ Хеа працягне выступаць за клуб.
Іспанец узгадніў з «МЮ» новы шасцігадовы кантракт з заробкам 375 тысяч фунтаў у тыдзень (417 тысяч еўра) — гэта за 19,5 млн фунтаў у год (або 21,7 млн еўра) і стане самым высокааплатным брамнікам у свеце.
Угода будзе фармальна завершана, калі Дэ Хеа і «МЮ» вернуцца з турнэ па ЗША.
28-гадовы галкіпер выступае за «МЮ» з 2011 года.
За шэсць год ён атрымае 117 мільёнаў фунтаў (130 млн еўра ў сённяшніх цэнах).
Алісан перайшоў у «Ліверпуль» з «Ромы» за 75 млн еўра, а Кепа Арысабалага ў «Чэлсі» з «Атлетыка» Більбаа за 80 млн.
0
0
0
0
0
0