Здарэнне адбылося каля 8.45, піша ДАІ Мінска.

27-гадовы кіроўца МАЗа ехаў па МКАД з боку вуліцы Свіслацкай у напрамку Ташкенцкай, не справіўся з кіраваннем, у выніку чаго здзейсніў наезд на транспартную агароджу, пасля чаго выехаў за межы праезнай часткі. Кіроўца не пацярпеў.

ДАІ нагадвае, што сёння ў Мінску прагназуюцца туман і ападкі ў выглядзе мокрага снегу. Пры руху аўтамабіліст павінен правільна ацэньваць складаныя ўмовы надвор'я і дарожную абстаноўку. Рэкамендуецца кіроўцам выбіраць бяспечную хуткасць, захоўваць дыстанцыю, праяўляць асцярожнасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0