У Мінску прайшла ўнікальная школа па ілюстрацыі і smm Draw&Save, што з англійскай перакладаецца як «Малюй і захоўвай».

Школу правяла блогер і ментар па ілюстрацыі Лізавета Ганчарова сумесна з крамай I-store у межах праекта Igea Generation Camp.

Падчас працы Школы са шматлікіх заявак былі адабраныя ўдзельнікі, якія рэалізавалі ўласны візуал для экалагічных праектаў, сярод якіх візуал для Аховы птушак бацькаўшчыны, ECOkit, Ecoidea і іншых арганізацый.

Заняткі пабудаваныя без выкарыстання паперы і адкідных матэрыялаў, ілюстрацыі ствараліся на IPad з дапамогай Apple Pencil.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0