Улада2424

Сівакоў пра паказанні Гараўскага: Вельмі прафесійны ўкід перад сустрэчай Лукашэнкі і Пуціна

Працягваецца абмеркаванне заяваў 41-гадовага спецназаўца Юрыя Гараўскага. Гэты чалавек прызнаўся, што ўдзельнічаў у забойстве Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага. У прыватнасці, Гараўскі лічыць, што пра забойствы ведаў асабіста кіраўнік унутраных войскаў Юрый Сівакоў. «НН» патэлефанавала былому сілавіку, каб распытаць пра ўражанні ад пачутага.

 «НН»: Юрый Леанідавіч, сёння з’явіліся паказанні Юрыя Гараўскага пра справы Захаранкі і Ганчара…

Юрый Сівакоў: Чытаў-чытаў.

«НН»: Там згадваюць і вас. Можаце нешта сказаць?

ЮС: Я вам скажу, што матэрыял такі дабротны, зроблены прафесійна, на высокім тэхнічным узроўні і, адчуваецца, на добрай такой кухні. Галоўнае — своечасова. Калі ў нас там сустрэча Лукашэнкі і Пуціна? 20 снежня? І мне здаецца, што гэта нават не дэсерт, а толькі закуска. Павінны яшчэ з’явіцца і першая страва, і другая, і трэцяя.

Пра гэтую кухню можна толькі здагадвацца. Мне здаецца, што такія казыры загадзя рыхтуюцца. Яны дзесьці ляжаць, чакаюць моманту ісціны, укідвання ў грамадства. Але я хачу сказаць, што гэты матэрыял, з усіх тых, што былі раней, самы прафесійны.

Такія падкілімныя гульні ідуць. Прадукт такі, што называецца: «Кушаць подана. Ідзіце жраць!» І самае галоўнае, што вельмі своечасова пададзены.

«НН»: Адмаўляеце сказанае пра вас?

ЮС: Адзінае магу цвёрда сказаць, што праўда — гэта маё «паганяла» ў гэтай арганізаванай злачыннай групоўцы (смяецца).

«НН»: Дзед, так?

ЮС: Так! Мяне так сталі называць чаму? Калі я камандаваў унутранымі войскамі, то ўнук пайшоў у школу. І ўсе канікулы ў бытнасць майго камандавання ён праводзіў на вучэбных зборах спецназа. І калі я прыязджаў на гэтыя зборы, то ён бег да мяне і крычаў: «Дзед прыехаў». Так і прыжылося.

Усё астатняе, што там напісана, я сам прачытаў як дэтэктыўны раман.

«НН»: Дык а вы ведалі такога чалавека Юрыя Гараўскага?

ЮС: Ну як я яго мог ведаць? Нейкіх афіцэраў у твар я, канечне, мог помніць. А нейкага 20-гадовага салдата, якіх у мяне было 15 тысяч? Не мог я запомніць усіх.

Каментары24

Цяпер чытаюць

У Севастопалі ўзарвалі былога камандзіра ўкраінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі12

У Севастопалі ўзарвалі былога камандзіра ўкраінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Еўропа ўжо амаль адвыкла ад расійскага газу, але зіма зноў пагражае ЕС энергетычным крызісам1

Стала вядома, які прысуд вынеслі ва Украіне беларускаму добраахвотніку, арыштаванаму за наркотыкі5

ЗША папрасілі Украіну даць спакой танкерам у Новарасійску4

Паміж Мінскам і Лідай запусцілі пацібасы6

Спецыялісты патлумачылі, чаму дзікім коням было так мёдам намазана на аўтобусным прыпынку ў Валожынскім раёне4

Стартавала галасаванне за птушку Беларусі 2027 года4

У небе пад Мінскам заўважылі шквальны каўнер ФОТЫ

Мадэль з Мінска ў Геленджыку: «З вечара сірэна за сірэнай. Выбухі. Мы з дзіцём у туалеце ляжым»19

Праз пагрозу атакі дронаў адмянілі ўсерасійскі злёт аператараў беспілотнікаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Севастопалі ўзарвалі былога камандзіра ўкраінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі12

У Севастопалі ўзарвалі былога камандзіра ўкраінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць