У суботу ў берлінскай клініцы памёр знакаміты расійскі актор і сатырык Ян Арлазораў.
У Нямеччыне Арлазораў спрабаваў лячыць рак, і нават перанёс дзве аперацыі, але дактары былі бяссільныя.
Актор доўгі час хаваў інфармацыі пра хваробу ад грамадскасці, толькі на святкаванні свайго 60‑годдзя, у жніўні 2007 г., прызнаўся, што вельмі хворы.
Лячыцца ў Маскве катэгарычна адмаўляўся, там у анкалагічнай клініцы памерла яго маці.
Ян Арлазораў нарадзіўся ў 1947 г. Больш за трыццаць гадоў адпрацаваў у тэатры Массавета. Потым пайшоў на эстраду. Славу яму прынёс знакаміты нумар: «Мужык» ‑‑ Арлазораў быў адным з першых, хто пачаў са сцэны камунікавацца з гледачамі.
На фоне той масоўкі, што гаспадарыць зараз на тэлеэкранах, Ян Арлазораў быў яркай запамінальнай асобай.
Паводле легенды, крылаты сказ: «Мужык, ты сам зразумеў што сказаў», — упершыню быў прамоўлены майстрам падчас выступу Л. Брэжнева.