Блогера Змітра Казлова з Оршы трэці раз запар асудзілі на 15 сутак

Блогера Змітра Казлова, вядомага як «Шэры кот», трэці раз запар пакаралі арыштам на 15 сутак за снежаньскія акцыі пратэсту, напісала ў фэйсбуку праваабаронца Паліна Сцепаненка.
Змітра асудзілі 13 студзеня, пакуль ён быў за кратамі ў Оршы. Ніхто з ягоных знаёмых ці прадстаўнікоў аб працэсе не ведаў.
Праваабаронца Ігар Казмерчак паведамляе, што на Змітра Казлова агулам склалі 8 пратаколаў (за ўдзел у акцыях і за распаўсюд заклікаў да ўдзелу), вядома таксама, што яго яшчэ чакае працэс 27 студзеня ў судзе Ленінскага раёна Мінска.
«Сам ён сказаў: «Чакайце на майскія», — расказала Сцепаненка Свабодзе. — Абскарджваць нічога не будзе: прызнае і ўдзел у акцыях, і распаўсюд інфармацыі ў сацыяльных сетках».
Першы раз Зміцер Казлоў быў затрыманы 25 снежня і асуджаны на 15 сутак, потым арышт быў працягнуты.
Аршанец «Шэры кот», якога знялі з выбараў за лозунг «Фальшывым выбарам баста», расказаў пра праблемы ў рэгіёне і жыццё на блогерскія данаты
-
Мішусцін: Цана газу для стран ЕАЭС не перавышае 200 даляраў за 1000 кубаметраў
-
Ціханоўскі лайкнуў камент «У Вольнай Беларусі Ціханоўская будзе сядзець за свае злачынствы»
-
Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г
Каментары