Дзейны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у аўторак заручыўся падтрымкай дастатковай колькасці дэлегатаў для вылучэння кандыдатам ад Рэспубліканскай партыі на прэзідэнцкіх выбарах, паведамляюць інфармагенцтвы па выніках праведзеных у аўторак праймерыз у штатах Ілінойс і Фларыда.

Трамп чакана перамог у абодвух штатах і цяпер мае галасы 1301 дэлегата. Для вылучэння кандыдатам ад Рэспубліканскай партыі на з'ездзе, які пройдзе з 24 па 27 жніўня ў горадзе Шарлот (штат Паўночная Караліна), неабходныя галасы 1276 з 2441 удзельніка, дэлегаванага па выніках сходаў актывістаў і праймерыз.

59-я выбары прэзідэнта ЗША пройдуць 3 лістапада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0