У Салігорску матацыкліст урэзаўся ў аўтобус і загінуў, паведамляе міліцыя.
Сёння днём на ўездзе ў Салігорск 25-гадовы мясцовы жыхар не справіўся з кіраваннем матацыкла «Ямаха» і сутыкнуўся з рэйсавым аўтобусам. Ад атрыманых траўмаў ён памёр на месцы здарэння. Паводле інфармацыі ДАІ, малады чалавек не меў права кіравання матацыклам.
0
0
0
0
0
0