Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў закон аб пераносе Дня заканчэння Другой сусветнай вайны з 2 на 3 верасня. Дакумент апублікаваны ў пятніцу, 24 красавіка, на афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі.

kremlin.ru

kremlin.ru

У тлумачальнай запісцы адзначаецца, што перамога Савецкага Саюза над Японіяй у 1945 годзе ўнесла вырашальны ўклад у завяршэнне Другой сусветнай вайны.

15 красавіка Савет пры прэзідэнце Расіі па правах чалавека (СПЧ) звярнуўся ў Савет Федэрацыі з просьбай адхіліць дадзеную ініцыятыву, нагадаўшы аб гібелі ў гэты дзень 333 чалавек у ходзе тэракту ў Беслане. Спікер верхняй палаты парламента ў сваю чаргу заклікала гэтую тэму не «палітызаваць і драматызаваць». За дзень да гэтага дакумент быў прыняты Дзярждумай адразу ў трох чытаннях, паведамляе lenta.ru

2 верасня быў абвешчаны памятнай датай — Днём заканчэння Другой сусветнай вайны — у ліпені 2010 года. У гэты дзень у 1945 годзе быў падпісаны Акт аб капітуляцыі Японіі. Ва ўсім свеце днём заканчэння Другой сусветнай вайны лічаць 2 верасня. Між тым у Савецкім Саюзе гэтым днём лічылася 3 верасня. Захаваліся плакаты таго часу з надпісамі: «Свята Перамогі над Японіяй — 3 Верасня».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0