14 чэрвеня ў Беларусі працягваецца збор подпісаў за вылучэнне кандыдатамі ў прэзідэнты. Да канца збору подпісаў засталося менш за тыдзень.
Ля Камароўскага рынку стаяць некалькі пікетаў ініцыятыўных груп патэнцыйных кандыдатаў: Сяргея Чэрачня, Валера Цапкалы, Віктара Бабарыкі, Андрэя Дзмітрыева, Вольгі Кавальковай, Мікалая Казлова і Юрася Губарэвіча. Чэргаў ля намётаў кандыдатаў сёння не відаць, але перыядычна людзі падыходзяць і ставяць свае подпісы.
За пікетамі назіраюць праваахоўнікі ў цывільным і ціхары.
Паводле праваабаронцаў, у 13:00 на пікетах ля Камароўскага рынку прысутнічала каля 115 удзельнікаў.
0
0
0
0
0
0