Аналіз геному знойдзеных на аптовым рынку Пекіна «Сіньфадзі» ўзораў каранавіруса паказаў, што яны старэйшыя за пашыраныя ў Еўропе ў цяперашні час штамы, піша tass.ru.

Навукоўцы адзначылі, што адсачыць дакладны шлях траплення гэтага каранавіруса на Пекінскі рынак даволі складана. «Напрыклад, вірус мог быць у партыі замарожаных прадуктаў і разам з ёй прыбыць з-за мяжы і захавацца. Падчас перавозкі ў замарожаным стане, вірус не мог эвалюцыянаваць, таму ў яго не адбываліся мутацыі».

Раней кітайскія эпідэміёлагі сцвярджалі, што вірус мог быць завезены ў Кітай з еўрапейскіх краін. У той жа час спецыялісты лічаць, што ён больш вірулентны, чым уханьскі штам.

Кітайскія спецыялісты вывучылі пробы з «Сіньфадзі» і выявілі найбольшую колькасць заражаных каранавірусам тавараў сярод морапрадуктаў, ялавічыны і бараніны. Сімптомы захворвання раней за ўсё выявіліся ў людзей, якія працавалі ў сектары па продажы морапрадуктаў, а таксама ў яго пакупнікоў. На думку эпідэміёлагаў, нізкія тэмпературы і высокая вільготнасць спрыяюць доўгаму выжыванню каранавіруса на паверхнях. Гэтым жа даследчыкі тлумачаць падобны сцэнар успышкі эпідэміі ва Ухані і Пекіне — у абодвух выпадках большасць заражаных наведвалі рынкі морапрадуктаў або мелі зносіны з людзьмі, якія бывалі там.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0