Народныя навіны Віцебска
Здарэнне адбылося ў Браслаўскім раёне. 29-гадовы мясцовы жыхар па дарозе ў краму на адным з падворкаў заўважыў кавадла, паведамляюць Народныя навіны Віцебска.
Ацаніўшы, што, нават здаўшы прадмет такой масы на металалом, можна сарваць нядрэнны куш, малады чалавек вырашыў скрасці чужую маёмасць. Праўда, 70-кілаграмоваму зламысніку прыйшлося цягнуць 100-кілаграмовае кавадла больш за кіламетр.
Праз некаторы час каваль выявіў прапажу інвентару і звярнуўся ў міліцыю. Выкрадальніка даволі хутка знайшлі, але да гэтага часу ён ужо паспеў прадаць скрадзенае.
Заведзена крымінальная справа.
0
0
0
0
0
0