Магілёўскі абласны драматычны тэатр выступіў з адкрытым зваротам, у якім асуджае беспрэцэдэнтны ціск на грамадзянскую супольнасць дзяржаўных органаў. 

«Улады абавязаны прыслухоўвацца да меркавання беларускага грамадства, значная частка якога патрабуе адстаўкі канкрэтных прадстаўнікоў улады, дзейсных рэформ, неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў і расследавання ўсіх выпадкаў злачынстваў супраць мірных грамадзян, у тым ліку збіццё, прыніжэнні, пагрозы і забойствы», — заклікаюць работнікі тэатра. 

Падпісанты звароту патрабуюць не дапускаць закрыцця тэатраў праз палітычныя погляды іх работнікаў (як здарылася з Купалаўскім тэатрам), спыніць гвалт з боку сілавых органаў, а таксама шантаж работнікаў з боку кіраўнікоў прадпрыемстваў (тут згадваецца, напрыклад, пра ціск на работнікаў Магілёўскага мастацкага музея). 

У адкрытым лісце тэатральныя работнікі таксама заклікаюць дзяржаўныя СМІ спыніць скажэнне інфармацыі пра падзеі, якія адбываюцца ў грамадстве, а ва ўладаў патрабуюць правядзення новых дэмакратычных і празрыстых выбараў.

Агулам пад зваротам падпісаліся 26 супрацоўнікаў тэатра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0