Грамадства

Amnesty International запатрабавала ад беларускіх уладаў раскрыць месца знаходжання Калеснікавай

Беларускія ўлады павінны неадкладна раскрыць лёс і месцазнаходжанне лідаркі апазіцыі Марыі Калеснікавай і неадкладна вызваліць яе, заявіла 8 верасня міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International.

«Беларускія ўлады ўчынілі арышт, падобны да выкрадання, каб расправіцца са сваімі апанентамі. Па словах сведак, Марыю Калеснікаву проста зацягнулі ў фургон людзі ў масках. Такім чынам яна стала апошняй у доўгай чарадзе крытыкаў урада, якія зніклі падобным чынам за апошнія 20 гадоў», — заявіла Мары Стразерс, дырэктарка Amnesty International па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі.

«Мы заклікаем да неадкладнага вызвалення Марыі Калеснікавай і спынення кампаніі запалохвання і палітычнага пераследу праціўнікаў адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі. Яе выкраданне рушыла ўслед за сотнямі новых арыштаў актывістаў у мінулую нядзелю, запалохваннем навучэнцаў школ і ўніверсітэтаў і гвалтоўным выгнаннем з краіны лідараў пратэсту. Мы патрабуем вяртання да вяршэнства закона і поўнай павагі да правоў чалавека ў Беларусі», — дадала яна.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хірурга з Беларусі ў Расіі пасадзілі за халатнасць. А з турмы яна пайшла на вайну супраць Украіны12

Хірурга з Беларусі ў Расіі пасадзілі за халатнасць. А з турмы яна пайшла на вайну супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Расія прапанавала ЗША яшчэ на год падоўжыць ядзерныя абмежаванні па ДСНУ4

Пад Гроднам пад самы канец сезону знайшлі гіганцкі грыб ФОТЫ3

Чым цяпер кормяць на рэйсах «Белавія» ФОТАФАКТ4

Паэт Уладзімір Някляеў займеў сяброўскую карту ў клубе па самба ФОТАФАКТ4

Лукашэнка сабраўся абмяркоўваць з амерыканцамі 5‑6 пытанняў11

Расійскія войскі занялі чатыры сялы пад Запарожжам, пагроза навісла над горадам Гуляйполе9

У Расіі пачалі адключаць мабільны інтэрнэт. Кажуць, што гэта будзе да заканчэння вайны5

Эйсмант пра перамовы з Літвой: Мы гатовыя да ўсяго5

Турэцкія вайскоўцы разбіліся ў самалёце, вяртаючыся з параду ў Баку2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хірурга з Беларусі ў Расіі пасадзілі за халатнасць. А з турмы яна пайшла на вайну супраць Украіны12

Хірурга з Беларусі ў Расіі пасадзілі за халатнасць. А з турмы яна пайшла на вайну супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць