Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з губернатарам Прыморскага краю Алегам Кажамякам паведаміў аб планах наведаць Далёкаўсходні рэгіён Расіі, піша БелТА.

Кіраўнік дзяржавы расказаў, што на сустрэчах Уладзімір Пуцін часта з цеплынёй успамінае аб Прыморскім краі. «Ён ужо больш кажа пра Прыморскі край, чым пра Піцер. Я яму аднойчы пра гэта сказаў. Ён увесь час настойвае на тым, каб я абавязкова там пабываў і паглядзеў, што зроблена апошнім часам, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

— Я ўжо і дзецям сказаў, што ў наступным годзе абяром час. Возера Байкал, Алтай, Прымор'е, Сахалін і Камчатка — усё ж такі трэба пабываць і паглядзець на гэты цуд прыроды».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0