Міністэрства замежных спраў Літвы прапануе выдаваць літоўскія нацыянальныя візы бясплатна тым грамадзянам Беларусі, якіх пераследуюць улады, піша Delfi.

Такі праект пастановы павінен быць разгледжаны на гэтым тыдні на пасяджэнні ўрада. Згодна з праектам, бясплатна нацыянальныя візы будуць выдавацца грамадзянам Беларусі ў выпадку прадстаўлення матываваных заяў пра вызваленне ад падатковага консульскага збору літоўскіх дзяржаўных органаў або зарэгістраваных у Літве няўрадавых арганізацый, якія дзейнічаюць у сферы абароны правоў чалавека і дэмакратыі.

«З прычыны гвалту з боку ўладаў і парушэння правоў чалавека ў Літву прыбывае ўсё больш грамадзян Беларусі», — гаворыцца ў звароце МЗС да ўрада. — Многія з іх цяпер прыбываюць у Літву, атрымаўшы дазвол кіраўніка МУС Літвы ў сувязі з гуманітарнымі прычынамі і валодаючы шэнгенскай візай. Але, жадаючы законна заставацца ў Літве даўжэй, яны павінны атрымаць доўгатэрміновыя нацыянальныя візы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0