Вядомы кікбаксёр Віталь Гуркоў запісаў відэазварот да прадстаўнікоў сілавых структур Беларусі.

«Беларусь перажыла шмат бед. Тое, што адбываецца ў нашай краіне, не мае ніякіх прыкладаў. На Беларусь напалі людзі, якія прынялі прысягу ахоўваць свой народ, падтрымліваць парадак і абараняць суайчыннікаў. На Беларусь напалі вы. Вы бегаеце па дварах з дубінамі, б'яце старых і дзяцей, студэнтаў і дактароў. Я ўпэўнены, той, хто лічыць сябе сапраўдным мужчынам і ваяром, не так прадстаўляў сваю доблесную службу», — сказаў Гуркоў.

Ён заклікаў іх падпісаць адкрыты зварот сілавікоў за правядзенне новых прэзідэнцкіх выбараў у адпаведнасці з усімі міжнароднымі стандартамі, з сумленным і празрыстым фармаваннем участковых выбарчых камісій і ЦВК, падлікам галасоў, допускам назіральнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0