Грамадства

Палітвязень Міхаіл Жамчужны выйшаў на волю пасля 6,5 гадоў у калоніі

65-гадовага праваабаронцу і палітвязня Міхаіла Жамчужнага вызвалілі з Горацкай папраўчай калоніі № 9. Раніцай 19 лютага яго пасадзілі пад канвоем у прыгарадны цягнік з Горак на Оршу, піша Радыё Свабода.

У электрычцы пасля вызвалення

У Горацкай папраўчай калёніі яго трымалі ад 13 ліпеня 2017 году, а наагул у калёніях строгага рэжыму Жамчужны прабыў шэсьць з паловай гадоў.

10 чэрвеня 2015 году Віцебскі абласны суд прызнаў яго вінаватым у падбухторваньні да наўмыснага выдаваньня зьвестак, якія складаюць службовую таямніцу, незаконным набыцьці сродкаў для сакрэтнага атрыманьня інфармацыі, а таксама ў даваньні хабару. Праваабаронцы лічаць пакараньне Жамчужнага палітычна матываваным.

Хто такі Міхаіл Жамчужны

Дацэнт, кандыдат тэхналягічных навук. Працаваў у Віцебскім тэхналягічным унівэрсытэце і кіраваў у ім лябараторыяй, якая займалася праблемамі прамысловага вырабу вадароду.

Аўтар шэрагу навуковых манаграфіяў і распрацовак. Першым у Беларусі зарэгістраваў самаробны аўтамабіль на альтэрнатыўным паліве.

У 2006 годзе супраць яго пачалі крымінальную справу, ініцыяваную, як сьцьвярджаюць праваабаронцы, КДБ. Яму прапаноўвалі даць паказаньні супраць начальства, а калі ён адмовіўся, асудзілі на 5 гадоў за «крадзеж шляхам злоўжываньня службовымі паўнамоцтвамі».

Па вызваленьні ён заняўся абаронай правоў зьняволеных. Стаў сябрам праваабарончай арганізацыі «Плятформа», а пазьней сузаснавальнікам новай арганізацыі «Плятформа інавэйшн».

Другі раз яго арыштавалі ў 2015 годзе пасьля таго, як асудзілі кіраўніка «Плятформы інавэйшн» Андрэя Бандарэнку. Паводле зьвестак праваабаронцаў, эпізоды злачыннай дзейнасьці праводзіліся ў рамках апэратыўнага экспэрымэнту пад кантролем КДБ дзеля выяўленьня яго сувязі з замежнымі грамадзянамі.

Праваабаронцы даводзяць, што дзейнасьць Жамчужнага не была скіраваная на атрыманьне выгады, а папярэдняе сьледзтва і судовы разгляд справы супраць яго былі закрытымі і непразрыстымі. Прысуд яму назвалі неабгрунтаваным і палітычна матываваным.

Адбываў пакараньне ў калёніях Навасадаў, Івацэвіч і Горак. Шмат часу ў Горацкай калёніі асуджаны правёў у штрафным ізалятары і памяшканьні камэрнага тыпу за, нібыта, непадпарадкаваньне адміністрацыі. Свае дзеяньні, са словаў ягонага адваката, аргумэнтаваў жаданьнем папярэдзіць пагрозу асабістай бясьпецы, а таксама замахам на чалавечыя гонар і годнасьць. Паводле яго, пагроза сыходзіла ад іншых асуджаных.

Каментары

Цяпер чытаюць

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч3

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Усе навіны →
Усе навіны

У вяскоўца згарэў дом, яго самога пасля пажару шпіталізавалі. Пакуль ён лячыўся, аднавяскоўцы двойчы абакралі яго хату6

Настасся Касцюгова пра пазіцыю Статкевіча і Ціханоўскай: Прапанова «даціснуць» гучыць як прапанова яшчэ пачакаць незразумела чаго і як доўга36

Бабарыка: Я не веру ў рэвалюцыйны сцэнар для Беларусі34

З серады бензін падаражэе на капейку

Зяленскі: Украіна гатовая прыпыніць удары па расійскіх НПЗ, але ёсць умова2

Ва Украіне развіталіся з беларускім добраахвотнікам Віталём «Вітушкам» Трыгубавым10

Пад Магілёвам зацвіло цэлае поле васількоў ФОТАФАКТ6

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў120

У сераду чакаецца першы мокры снег3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч3

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць