Грамадства

10 гадоў: бізнэсоўцу, які наехаў на супрацоўніка ДАІ падчас пратэстаў, далі рэкордны тэрмін

Гэта было кваліфікавана як замах на забойства супрацоўніка міліцыі.

Мінскі гарадскі суд 5 сакавіка вынес прысуд па крымінальнай справе супраць 45-гадовага бізнэсмена Аляксандра Троцкага, піша «Вясна».

Паводле абвінавачвання, ён правёз 12 жніўня на капоце сваёй машыны супрацоўніка ДАІ Уладзіміра Юрава, у выніку чаго той атрымаў цялесныя пашкоджанні, якія не пацягнулі за сабой кароткачасовага расстройства здароўя.

Гэта было кваліфікавана як замах на забойства супрацоўніка міліцыі.

Па словах Троцкага, яго машыну беспрычынна спынілі людзі ў цёмным і балаклавах, а калі той, баючыся за сваё жыццё, адмовіўся выйсці з машыны, супрацоўнік ДАІ «дастаў баявую зброю і накіраваў у яго бок, прыцэліўся проста ў галаву», пасля гэтага ён з'ехаў з месца.

Чытайце таксама: «Супрацоўнік ДАІ дастаў баявую зброю і накіраваў у мой бок». За замах на забойства супрацоўніка судзяць мінчука

Суддзя Сяргей Хрыпач прызнаў Аляксандра вінаватым, вырашыў, што ў Троцкага сапраўды быў намер забіць супрацоўніка ДАІ і пакараў яго 10 гадамі пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Пракурор Антон Цюменцаў прасіў пакараць Троцкага 11 гадамі калоніі.

Гэта рэкордны тэрмін зняволення для затрыманага падчас пратэстаў. Таксама суд абавязаў Троцкага выплаціць пацярпеламу супрацоўніку ДАІ 10 тысяч рублёў кампенсацыі маральнай і матэрыяльнай шкоды.

Аляксандр Троцкі на абвяшчэнні прысуду. Фота: spring96.org

45-гадовы бізнэсмен Аляксандр Троцкі ў апошнім слове сказаў, што ніколі ўявіць не мог, што можа апынуцца ў такой сітуацыі:

«Заўсёды па жыцці я ішоў наперад і дамагаўся поспеху выключна дзякуючы ўласнай працы. Пастаянна займаўся сваім прафесійным развіццём і стараўся быць добрым прыкладам сваім дзецям. Карыстаючыся выпадкам, хачу папрасіць прабачэння ў маёй сям'і, жонкі, дзяцей, усіх родных і блізкіх мне людзей. Я ведаю, што апынуўшыся ў гэтай сітуацыі, я вас моцна засмуціў і пакінуў у гэтай цяжкой сітуацыі. Шчыра, ад усёй душы прашу мяне прабачыць.

Я заўсёды лічыў, што калі ты сумленна і ад душы робіш сваю справу і імкнешся прыносіць карысць, то гэта і ёсць той мінімум, за які ніколі не будзе сорамна.

Калі я ехаў дадому 12 жніўня па сваім родным горадзе, у самым яго цэнтры… і патрапіўшы ў гэтую сумную сітуацыю, я проста аказаўся не гатовы. Я ў прынцыпе не мог уявіць сабе, што такое магчыма і можа быць. І калі цябе спыняюць людзі са зброяй і накіроўваюць яе ў мой бок — я спалохаўся і з'ехаў».

Каментары

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць