Вынеслі прысуд шматдзетнаму бацьку, які 10 жніўня кінуў ля «Рыгі» два камяні, — 3 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму
Cуд Першамайскага раёна Мінска 30 сакавіка вынес прысуд па крымінальнай справе Віктара Сядова (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу), паведамляе spring96.org.

Справу разглядала суддзя Анастасія Лейкоўская, дзяржабвінаваўца — пракурор Зубко.
Віктар Сядоў быў затрыманы 16 кастрычніка ў Мінску паводле відэа, на якім нібыта бачна, што ён кідае камяні на акцыі пратэсту ў Мінску.
Згодна з абвінавачваннем, у ноч на 11 жніўня на перакрыжаванні вуліц Сурганава і Куйбышава каля дому Сурганава, 50, Сядоў прымаў удзел ва ўзвядзенні барыкад, кінуў пры гэтым два прадметы на праезную частку.
Віну часткова прызнаў. Кажа, што паклаў камень на праезную частку і кінуў на дарогу камень.
Сёння ў судзе Сядоў выступіў з апошнім словам.
Ён сказаў, што не змог у такой палітычнай сітуацыі стрымаць свае эмоцыі. Папрасіў прабачэння ў сваёй сям’і, дзяцей, якім прычыніў многа гора: «Спадзяюся з Божай дапамогай вы зможаце выжыць», - эмацыйна выказаўся ён.
Сядоў папрасіў не наказваць яго строга. У выніку Анастасія Ляйкоўская прысудзіла 3 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.
-
Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства
-
У Гродне п'яны мужчына пайшоў на прыпынак і пужаў хлопчыка пнеўматычным пісталетам
-
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары