Усяго патроху

Nike вінаваціць Неймара ў спробе змусіць супрацоўніцу да інтымных адносін 

Амерыканская кампанія Nike скасавала кантракт з нападаючым зборнай Бразіліі і французскага «Пары Сан-Жэрмен» Неймарам праз абвінавачванні футбаліста ў сэксуальных дамаганнях, піша The Wall Street Journal са спасылкай на выканаўчага віцэ-прэзідэнта кампаніі Хілары Крэйн.

Аб разрыве кантракту Nike і Неймара абвясцілі восенню 2020 года, тады ж стала вядома аб падпісанні бразільцам кантракта з Puma на рэкордны па мерках футбола гадавы ганарар у $30 млн.

«Nike спыніла адносіны са спартсменам таму што ён адмаўляўся добрасумленна супрацоўнічаць у расследаванні сцвярджэнняў, якія заслугоўваюць даверу, аб непрыстойных паводзінах у дачыненні да супрацоўніцы», — заявіла Крэйн.

Супрацоўніца кампаніі ў 2016 годзе паведаміла калегам аб спробе Неймара прымусіць яе да інтымных адносін у адным з гатэляў Нью-Ёрка падчас сумеснай працы над рэкламнай кампаніяй. Аднак падала скаргу кіраўніцтву Nike толькі ў 2018 годзе, пасля чаго кампанія пачала расследаванне.

Прадстаўнік футбаліста аспрэчыла абвінавачванні. «Неймар будзе рашуча абараняцца ад беспадстаўных нападак у выпадку выстаўлення якіх-небудзь пазоваў, чаго да гэтага часу не адбылося», — гаворыцца ў заяве прадстаўнікоў спартсмена, у якой таксама адзначаецца, што прычыны развітання з Nike былі камерцыйнымі.

Бацька футбаліста ПСЖ Неймар Сантас адзначыў, што яго сын не ведае гэтую дзяўчыну, і назваў гэта помстай за сыход да канкурэнтаў. «Мы былі здзіўлены, пачуўшы абвінавачванні, паколькі ніхто ўжо не памятае, што адбылося ў 2016 годзе. Гэта выглядае вельмі дзіўна. Неймар нават не ведае гэтую дзяўчыну, натуральна, — падкрэсліў ён. — Nike «зліў» гэта пасля таго, як мы сышлі. Дзіўна, што ўсе, хто сыходзіць ад Nike, сутыкаюцца з такімі абвінавачваннямі».

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне13

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Усе навіны →
Усе навіны

Бетанаваць грошы — нацыянальная ідэя беларусаў? Параўналі тэмпы будаўніцтва ў Беларусі, Польшчы, Літве і Латвіі34

У Літве прапанавалі кампенсаваць захраслыя ў Беларусі грузавікі беларускай маёмасцю40

Электробусы пачнуць хадзіць у наступным годзе прыгараднымі маршрутамі1

У Расіі паказваюць шоу пра п'яных зорак — глядзяць і беларусы8

Міністр унутраных спраў Беніна заявіў, што арміі ўдалося прадухіліць спробу вайсковага перавароту

Трамп заявіў, што Расія пагадзілася на ягоны мірны план, а Зяленскі нават не чытаў яго41

Тайланд нанёс авіяўдары па камбаджыйскіх ваенных цэлях на спрэчнай мяжы дзвюх краін2

Выйшла шчырая кніга пра эміграцыю вачыма 25‑гадовай супрацоўніцы ЭПАМа11

Навукоўцы атрымалі першае сведчанне хімічнай рэакцыі, якая магла запусціць працэс стварэння жыцця на зямлі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне13

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць