«Жанчына ў адным з публічных чатаў Telegram-канала 1 лютага 2021 года, знаходзячыся ў сябе дома ў вёсцы Бараўляны Мінскага раёна, стварыла і распаўсюдзіла для агляду неабмежаванай колькасці карыстальнікаў месенджара інфармацыю, якая не адпавядала рэчаіснасці. У ёй утрымліваліся загадзя лжывыя звесткі, што ганьбуюць пацярпелага і прымяншаюць яго гонар і годнасць як грамадзяніна і службовай асобы ў сувязі з ажыццяўленнем ім службовай дзейнасці», — распавялі ў Генпракуратуры.

Крымінальную справу распачало і расследавала Упраўленне ўласнай бяспекі Генпракуратуры.

Жанчына пад падпіскай аб нявыездзе. Па крымінальным артыкуле ёй пагражае штраф ці папраўчыя работы на тэрмін да двух гадоў або арышт ці абмежаванне волі да трох гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0