Разам з HONOR Magicbook эксперты паспрабавалі адсунуць заслону будучыні, паразважаўшы, як будзе эвалюцыянаваць свет тэхналогій. Гэта пяты і апошні матэрыял нашага спецпраекта «Магія тэхналогій».
Аляксей Картыннік, праграміст і аўтар ютуб-канала пра IT «АйЦіБарада»
— Сёння камп'ютары і мабільныя дадаткі ўжо стаяць побач па сваёй магутнасці. Усё ідзе да агульнай прылады, якая будзе замяняць нам і тэлефоны, і планшэты, і нават камп’ютары.
Мне здаецца, што будучыня за прыладай-памочнікам невялікіх памераў (напрыклад, мікранавушнік ці нейкі чып, ужыўлены ў падкорак мозгу). Ëн будзе служыць як камунікатарам, так і кропкай для выхаду ў сеціва. Акрамя таго, такія рэчы змогуць быць пасярэднікамі паміж намі і, напрыклад, суперкамп’ютарамі ці якімі-небудзь прафесійнымі прыладамі.
То-бок пры дапамозе носнага гаджэта мы будзем падключацца да іншых прылад і працаваць з імі праз наш гаджэт. Больш не будуць патрэбныя асабістыя магутныя камп'ютары для праграмавання ці стварэння гульняў. Можна будзе наўпрост праз камунікатар выкарыстоўваць моц вылічальных машын, якія будуць даступныя, напрыклад, па падпісцы.
Ужо сёння існуюць падобныя сістэмы: напрыклад, Google Stadia і іншыя праекты. Ты проста плаціш за карыстанне аддаленым магутным камп'ютарам, каб запусціць гульню. Пры гэтым перадаваць каманды на яго патэнцыйна можна нават са смартфона.
Пасля змяншэння памераў носных прылад мы дакладна захочам стасавацца з імі не праз грувасткія кантролеры накшталт клавіятур і мышак. Галасавое кіраванне хутка павінна замяніць іх. Ужо сёння існуюць праграмы, якія дазваляюць распрацоўшчыкам набіраць код голасам. Хоць яшчэ нядаўна развіццё гэтых тэхналогій пераважна было звязана з падтрымкай людзей з інваліднасцю. Мільёны карыстальнікаў ужо звяртаюцца да галасавых памочнікаў Siri, Google, Cortana, «Аліса» — гэта наша рэчаіснасць. І чым больш людзі іх юзаюць, тым больш даных у дата-саентыстаў для паляпшэння галасавых інтэрфейсаў.
Паколькі вялікія экраны занадта нязручныя, думаю, варта чакаць буму на дапоўненую рэальнасць і акуляры накшталт Google Glass. Прадметы віртуальнага паходжання будуць проста накладацца на рэальную выяву. Ужо распрацоўваюцца разумныя лінзы, якія змогуць гэта рабіць.
Магчыма, сыдуць у нябыт і танныя вэб-камеры, а на замену ім прыйдуць 3D-галаграмы. Акрамя таго, можна сказаць, што ў наша жыццё ўжо ўвайшлі беспілотныя аўто. Amazon набывае акцыі кампаніі, што вырабляе беспілотныя грузавікі, а ў Расіі ўжо можна пакатацца на беспілотным таксі.
У сувязі з гэтым кіроўцам-дальнабойшчыкам і таксістам можа ў хуткім часе прыйсціся несалодка. Замяніць кіроўцу на праграму будзе танней і нават больш бяспечна. Задумацца пра будучыню сваёй прафесіі варта і ўласнікам вэб-студый, якія робяць нескладаныя сайты. Сёння кожны чалавек пры дапамозе, напрыклад, сэрвісу Wix можа зрабіць сайт самастойна за гадзіну. А калі да гэтага працэсу далучацца разумныя асістэнты-боты, то вэб-студыі канчаткова памруць. Працаўнікі першай лініі тэхпадтрымкі таксама могуць не спатрэбіцца праз функцыі распазнавання і машыннае навучанне. А вось тыя, у каго прафесія звязаная з творчасцю, могуць быць спакойныя: машынам далёка да разумення гэтага тэрміна.
Таксама варта чакаць інтэрфейсы ўніверсальных перакладчыкаў. Гэта калі ты кажаш на сваёй мове, суразмоўца на сваёй, гэтыя мовы для вас розныя і не зразумелыя, але вы без праблем разумееце адно аднаго, бо віртуальны памочнік у рэжыме анлайн проста ў ваша вуха ўсё перакладае. Ужо сёння сэрвіс Grammarly робіць проста цуды з тэкстамі на англійскай!
Варта дадаць: чым далей развіваюцца тэхналогіі, тым яны робяцца зручнейшымі для карыстальнікаў. Чаму? Таму што прылады ведаюць пра нас больш, чым ведалі 20 гадоў таму. Прычым не толькі ведаюць, але і разумеюць, як гэтыя веды выкарыстаць, каб быць яшчэ больш патрэбнымі. Іншымі словамі, мы плацім нашымі данымі за камфорт. Калі хочам і далей жыць з камфортам, выходзіць на новы ўзровень, то трэба забыцца пра персанальныя даныя. Мне здаецца, што мы дажывём да часоў, калі пра чалавека можна будзе атрымаць любую інфармацыю. І адказнасць за абарону даных будзе ляжаць не на карпарацыях (ім гэта нявыгадна), а на нас.
Сёння ЗША і Кітай — рухавікі сусветнага тэхнічнага прагрэсу. Відавочна, што той, хто развіваў навуку, той і ў выйгрышы. Вельмі проста зразумець, у каго навука ў прыярытэце, калі паглядзець на касмічныя праграмы краін. Космас — самая высокатэхналагічная галіна. Адпаведна, лідары ў ёй і з'яўляюцца сусветнымі лідарамі ў развіцці тэхналогій.
Чытайце таксама:
-
Эвалюцыя гаджэтаў: як разумныя прылады захапілі свет
-
Ютуб-блогерка ў 66 гадоў і тынэйджар, які 10 гадзін сядзіць у смартфоне. Розныя пакаленні — пра свой вопыт карыстання гаджэтамі
-
Поўны маст-хэв: 10 рэчаў, якія робяць наша жыццё лепшым
-
Бібліятэкі, кафэ і нават вакзал: дзе ў Мінску можна папрацаваць за ноўтбукам
Ігар Маханёк, інжынер і інвестар, беларус, жыве ў Нью-Ёрку
— Відавочна, што ўсё тое, чым мы сёння карыстаемся, ідзе да большай мабільнасці. Людзі хочуць свабоды перасоўванняў, таму ўсё часцей абіраюць меншыя па памерах лэптопы. Вытворцам пры гэтым трэба развіваць працэсары, рабіць іх магутнейшымі, больш прадуктыўнымі.
Ноўтбук HONOR Magicbook ультратонкі і вельмі лёгкі — усяго ад 15,9 мм таўшчыні і 1,38 кг вагі.
Пры гэтым памер экрана для людзей усё яшчэ важны, таму я вельмі чакаю, калі ўкараніцца новая тэхналогія, якая дазволіць зварочваць і раскладваць лэптоп. Ужо з’явіліся тэлефоны са складнымі экранамі, але яны не вельмі папулярныя, таму што сама тэхналогія маладая.
Таксама цікава назіраць за развіццём AR — дапоўненай рэальнасці. Тое, што пачыналася з Google Glass, цяпер мадыфікуецца ў больш сур’ёзныя гаджэты: такія, як Microsoft Hololens. Усе чакаюць, што і іншыя кампаніі выпусцяць свой AR-дэвайс, тыя ж Facebook ці Apple. AR cапраўды можа даць нам новыя магчымасці — спачатку ў гульнях, а пасля і ў звычайным штодзённым жыцці. Крута развіваць гэта ў той жа навігацыі з падказкамі, куды ісці. AR можа перакладаць меню ў замежных рэстаранах ці нейкія іншыя рэчы.
Прымяненне звычайных гаджэтаў, якія мы выкарыстоўваем кожны дзень, будзе рабіцца шырэйшым. Калі ўзяць медыцыну, то для кожнай новай дыягностыкі з пэўным дыягназам раней патрабавалася досыць вялікая спецыялізаваная «машына». Але ўжо зараз з’яўляецца ўсё больш вынаходніцтваў, калі толькі пры дапамозе аднаго тэлефона можна выканаць медыцынскую працэдуру і правесці дыягностыку. Напрыклад, Butterfly Network робіць мабільны ультрагук з тэлефонам. Гэта будзе актуальна і для іншых сфер — таго ж будаўніцтва. Спецыялізаваныя гаджэты, карацей кажучы, будуць замененыя больш універсальнымі.
Разам з тэхналагізацыяй знікне патрэба ў пэўных прафесіях. Гэты працэс ужо пачаўся на фабрыках, прадпрыемствах, дзе вырабляюць розныя дэвайсы, на шахтнай і іншай вытворчасці. Машыны хутка выцесняць і больш інтэлектуальныя прафесіі: у першую чаргу гэта тычыцца працы, дзе людзі не кантактуюць з іншымі людзьмі наўпрост, а апрацоўваюць даныя, паперы (тая ж бухгалтэрыя).
Самыя топавыя краіны ў распрацоўцы тэхналогій на сёння — ЗША і Кітай. Таксама на заўважны ўзровень выходзіць Індыя, хаця там пакуль што вельмі шмат бюракратыі і менш грошай. Гэта стала магчыма дзякуючы прыярытэтам дзяржавы і стварэнню спецыяльных умоў, прыцягненню інвестыцый у гэтыя галіны.
Перавагі ультрабука HONOR Magicbook:
∎ Сучасны дысплэй. Высокае пашырэнне 1920х1080 з тонкімі рамкамі і 100% каляровым ахопам sRGB, а таксама функцыяй абароны зроку,
∎ Новае пакаленне працэсараў Intel. Прырост прадукцыйнасці да 21% у параўнанні з папярэднім пакаленнем працэсараў,
∎ Магутны акумулятар і адна зарадная прылада для ўсіх гаджэтаў. Больш за 10 гадзін працы ў стандартным рэжыме і хуткая зарадка 66 Вт,
∎ Тонкі і лёгкі. Усяго ад 1,38 кг і тонкі прэміяльны корпус з алюмінію,
∎ Магчымасць выкарыстоўваць менш дротаў. Смартфон можна падключыць да ноўтбука дзякуючы тэхналогіі NFC,
∎ Сучасны і магутны SSD-накапляльнік. Хуткасць перадачы даных вышэйшая ў 6 разоў,
∎ Сканер адбітка пальца, а таксама іншыя функцыі для бяспекі карыстальніка.
Каментары