Эканоміка11

У экспертызе захраслі праекты бюджэтных аб'ектаў

Дзяржаўныя органы не пралічылі наступстваў сваіх заканадаўчых новаўвядзенняў.

Фота: Мінскбуд

Пра гэта паведамляе Proekt.by.

Пасля 22 сакавіка ў Беларусі ўзніклі праблемы з аплатай дзяржаўных будаўнічых экспертыз па праектах, што фінансуюцца з бюджэту.

Казначэйства адмаўляецца пералічваць перадаплату, у выніку чаго экспертызы не прыступаюць да разгляду дакументацыі. Праекты фактычна «завісаюць» на нявызначаны тэрмін.

Праблемы ўзніклі праз змены, якія Міністэрства фінансаў унесла ў інструкцыю аб парадку аплаты падобных выдаткаў. З 25 красавіка перадаплата за правядзенне дзяржаўных экспертыз перадпраектнай (перадінвестыцыйнай) і праектнай дакументацыі павінна ажыццяўляцца ў поўным аб’ёме кошту работ.

Чыноўнікі Мінфіна не ўлічылі, што ў органаў дзяржбудэкспертызы, падпарадкаваных Міністэрству архітэктуры і будаўніцтва, могуць быць свае інтарэсы ў аплаце іхняй працы, што прывяло ў выніку да «завісання» аб'ектаў, што можа пацягнуць за сабой перанос тэрмінаў здачы сацыяльна важных аб'ектаў. 

Каментары1

  • .
    29.04.2025
    Тут трохі прасцей за "інтарэсы". Казначэйства плануе бюджэтныя расходы загадзя, на год, а Мінфін у сярэдзіне года змяніў патрабаванні па перадаплаце экспертызы, што паўплывала на графік аплат.
    Такія спецыялісты зараз ў Мінфіне: не ведаюць, як працуе бюджэт.
    І такія юрысты ў астатняй сістэме дзяржавы: ніхто не прадбачыў праблему, ніхто не вынес яе на высокі ўзровень, калі яна з'явілася.

    P.S. Што новыя дзіцячыя сады і паліклінікі, затое сажалкі-адстойнікі будуюцца без правіл, без грамадскага абмеркавання і землеадвода.

Цяпер чытаюць

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі22

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

10 вызваленых палітвязняў прыедуць сёння ў Варшаву1

Гурт «На-На» стане хэдлайнерам абласных «Дажынак» у Дзяржынску4

Як сур’ёзнае даследаванне мозгу мушкі ператварылася ў інтэрнэт-мем — мадэль яе мозгу навучылі гуляць у Doom і гандляваць крыптавалютай

Андрэй Аляксандраў: За кратамі я ведаў, што беларуская журналістыка працуе, і таму спакойна збіваў паддоны2

Кушнер Пуціну: Вы нам і год назад казалі, што за пару месяцаў зоймеце Данбас26

Лукашэнка заклікаў саджаць больш бульбы9

Трамп прапануе Пуціну бізнэс-здзелкі з ЗША да завяршэння вайны з Украінай7

«За гэта ў турму трэба садзіць». Лукашэнку абурыла, як цярэбяць лён на роднай Шклоўшчыне37

Наколькі каштоўнае для Лукашэнкі апошняе зняцце санкцый з боку ЗША8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі22

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць