Свет

У Германіі забілі аўтарку бестсэлераў пра рускіх, кіяўлянку Аляксандру Фроліх

Пісьменніца памерла ад удару тупым прадметам у сваім плывучым доме. Аляксандра Фроліх атрымала вядомасць дзякуючы раману «Мая руская свякроў і іншыя катастрофы». Раней яна жыла і працавала ў Кіеве, піша Deutsche Welle.

Фота: сацсеткі

У Гамбургу забіта вядомая пісьменніца Аляксандра Фроліх, якая стала шырока вядомай пасля выдання рамана «Мая руская свякроў і іншыя катастрофы» і яго працягу «Падарожжы з рускімі».

Прычынай смерці 58-гадовай жанчыны стала траўма ад удара тупым прадметам.

Падазраваны ў забойстве пакуль не ўстаноўлены, следства працягваецца. Тэлеканал NDR удакладняе, што ў поле зроку праваахоўнікаў трапіў блізкі сваяк Фроліх. У паліцыі Гамбурга таксама пацвердзілі, што пісьменніцу знайшоў мёртвай раніцай 22 красавіка адзін з яе сыноў у плывучым доме, дзе яна пражывала.

Focus Online называе Аляксандру Фроліх адной з самых паспяховых нямецкіх пісьменніц апошніх гадоў.

Пасля выдання ў 2012 годзе рамана «Мая руская свякроў і іншыя катастрофы», які трапіў у спіс бестсэлераў Der Spiegel, Фроліх распавядала, што твор заснаваны на яе асабістым досведзе замужжа.

Бацькам двух з трох сыноў пісьменніцы быў выхадзец з Расіі, з якім Фроліх пазней рассталася. У 2016 годзе выйшаў яшчэ адзін раман Фроліх «Смерць непазбежная», а ў 2019 годзе — «Шкілеты ў шафе».

Акрамя пісьменніцкай дзейнасці, яна таксама працавала пазаштатнай аўтаркай у нямецкіх СМІ, у тым ліку ў Der Stern, Petra і Freundin. Пры гэтым сваю журналісцкую кар’еру Фроліх пачынала ў Кіеве, дзе развівала жаночыя часопісы.

Каментары

Цяпер чытаюць

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя16

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя

Усе навіны →
Усе навіны

Пажары каля Мадрыда выйшлі з-пад кантролю

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска6

На старыцы Дняпра пад Рагачовам злавілі двухметровага сома ФОТЫ6

Зяленскі: Выставы ўзбраення падчас вайны дакладна праводзіць нельга1

КДК атрымае права прыпыняць працу крам за завышэнне цэн і забараняць ліквідацыю бізнэсу2

Зяленскі анансаваў з'яўленне ва Украіны беспілотнікаў з далёкасцю палёту да 10 тысяч кіламетраў3

У Бярозаўскім раёне кіроўца загінуў пасля таго, як у грузавіка лопнула кола

Трамп: Пуцін разумее, што ЗША прадаюць зброю краінам НАТА, а не непасрэдна Украіне2

Чарнагорыя плануе ўвесці візы для грамадзян Беларусі з 1 лістапада2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя16

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць