Грамадства

«Я не здаюся». Блогер Пятрухін малюе Брэсцкую крэпасць, Кабанаў трэніруецца з майстрам спорту па шахматах

У красавіку берасьцейскія блогеры і актывісты Сяргей Пятрухін і Аляксандар Кабанаў былі асуджаныя на 3 гады зьняволеньня кожны. Што зь імі цяпер і што яны пішуць зь няволі?

Аляксандар Кабанаў — сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Старшыня АГП Мікалай Казлоў паведаміў са спасылкай на сваякоў Аляксандра Кабанава, што той цяпер у вязьніцы ў Магілёве.

«Называюць адрас калёніі № 15 у Магілёве, што ён цяпер там. Ці канчатковае гэта месца адбыцьця пакараньня, ня ведаем. Раней былі зьвесткі пра яго, што вывозілі для нейкіх дзеяньняў у Берасьце, але вярнулі ў Магілёў. Пра апэляцыю невядома, але наш адвакат зь ім у кантакце, калі будзе прызначана апэляцыя, праінфармуе», — расказаў Мікалай Казлоў. Яму невядома, дзе цяпер сябра Кабанава — блогер Сяргей Пятрухін.

Пра ліставаньне зь Сяргеем Пятрухіным і Аляксандрам Кабанавым Свабодзе расказала жыхарка Берасьця, якая прасіла не называць яе імя.

«Падабаецца, што яны не разгубіліся, захавалі сілу духа, у іхных лістах шмат гумару і аптымізму. Яны нас заражаюць энэргіяй, раяць, як далей змагацца супраць акумулятарнага заводу, мы да іх прыслухоўваемся», — кажа суразмоўца пра лісты Аляксандра Кабанава і Сяргея Пятрухіна. 

«Ні на што ня скардзяцца, прымаюць выпрабаваньні мужна. Пра здароўе таксама пішуць, што нармальнае», — дадае жанчына. Паводле яе, у лістах Сяргея Пятрухіна шмат малюнкаў. Ёй асабліва запомніўся малюнак Берасьцейскай крэпасьці з сымбалічнымі словамі «Я не здаюся». «Гэта і пра яго вельмі трапна сказана», — заўважае жанчына.

Пра Аляксандра Кабанава актывістка згадала, што той сядзеў у камэры разам з майстрам спорту па шахматах, які даваў сукамэрніку ўрокі майстэрства.

«У адным зь лістоў Аляксандар напісаў, што не шкадуе, што гэтак зь ім здарылася, лічыць, што ўся Беларусь праходзіць праз гістарычнае выпрабаваньне. Запомніліся і гэткія ягоныя словы зь ліста: «У краіну ідуць перамены, і яны закрануць кожнага. Шкада, што гэтыя думаюць, нібыта гэтак застанецца назаўсёды. Ня вучаць гісторыю — значыць, гісторыя навучыць іх. А мы дапаможам, усе хады запісаныя (смайлік)», — згадала суразмоўца ліст ад Аляксандра Кабанава.

Паводле жанчыны, апошні ліст ад Аляксандра Кабанава яна атрымала яшчэ ў сакавіку, а вось Сяргей Пятрухін апошні раз напісаў ёй у траўні. Ліст быў адасланы зь вязьніцы ў Магілёве. Жанчына мяркуе, што Сяргей Пятрухін яшчэ там і чакае апэляцыі на прысуд.

«Збольшага ўсё нармальна. Чакаем, пакуль камень пакоціцца. На зону зьбіраюся ў канцы чэрвеня. Апэляцыя яшчэ не прызначаная, мяркуючы па ўсім, будзе ў канцы ці сярэдзіне чэрвеня. Усім прывітаньне. Хутка ўсё скончыцца. Гэта дакладна», — напісаў Сяргей Пятрухін у лісьце ад 13 траўня.

Па 3 гады зьняволеньня і па 750 рублёў грашовага спагнаньня Аляксандру Кабанаву і Сяргею Пятрухіну прысудзіла судзьдзя Кастрычніцкага раённага суду Магілёва Вольга Краўчанка. За пратэст блогераў выдалілі з судовай залі і нават пазбавілі права прамовіць апошняе слова.

Блогераў Youtube-каналу «Народный репортер» Кабанава і Пятрухіна асудзілі за арганізацыю беспарадкаў і зьнявагу прадстаўнікоў улады. Віны яны не прызналі. Беларускія праваабаронцы прызналі Аляксандра Кабанава і Сяргея Пятрухіна палітвязьнямі.

Каментары

«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі40

«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Пад лавінай у Кабардзіна-Балкарыі загінулі 13 расійскіх спецназаўцаў5

Уіткафу і Кушнеру прапаноўвалі прыляцець у Беларусь і ехаць ва Украіну з Гомеля. Але яны не захацелі5

Венгрыя высылае адразу 10 расійскіх дыпламатаў. Такога раней не было1

«Гелі пераліваюць у розныя бутэлькі — ад ёгуртаў або ад кефіру». Як і што купляюць і прадаюць беларусы на польскім рынку ў Беластоку2

«Сотні курдаў расказваюць пра сувязь з дачкой прэм'ера Курдыстана. І толькі 1% заяў на прытулак ад мігрантаў у Брытаніі сапраўдныя»19

У Швецыі затрымалі беларуса — ён фатаграфаваў ахоўныя аб’екты. Там вырабляюць ракеты і боепрыпасы2

Анджаліна Джалі наведала баксёрскі клуб у Харкаве2

Расіяне атакуюць пасажырскія цягнікі ва Украіне7

Мурал беларускім пісьменнікам адкрылі ў Касцюковічах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі40

«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць