Гэтую старонку немагчыма перагарнуць. Жорсткія ФОТЫ затрыманняў на пратэстах
Пасля выбараў беларусы сутыкнуліся з беспрэцэдэнтным гвалтам. Тысячы людзей былі збіты ці паранены. Траўмы, з якімі пратэстоўцы ў першыя дні паступалі ў бальніцы, шакавалі нават медыкаў: апёкі і рваныя раны ад святлошумавых гранат, агнястрэлы, чэрапна-мазгавыя траўмы, пераломы рэбраў і рук, гематомы на сцёгнах і спіне.
Дакладная колькасць пацярперых невядомая. Беларускія праваабаронцы ў верасні перадалі ў ААН 450 задакументаваных выпадкаў катаванняў і жорсткага абыходжання з затрыманымі і пратэстоўцамі. Па інфармацыі «Медыязоны» ў жніўні-верасні 2020 года ахвярамі дзеянняў сілавікоў стала не менш за 1400 чалавек. Сярод іх у тым ліку жанчыны і падлеткі. Але гвалт працягваўся і пасля гэтага.
Следчы камітэт паведамляў, што на 17 жніўня 2020 года з заявамі аб атрыманні цялесных пашкоджанняў пры затрыманні ці ў часе знаходжанні ў ізалятары да іх звярнулася 700 чалавек. Падчас учорашняй размовы з Лукашэнкам СК назваў новую лічбу — 5000. Ніводнай крымінальнай справы па гэтых фактах так і не было заведзена.
Тагачасны міністр МУС Юрый Караеў заяўляў, што ў першыя дні пратэстаў пацярпеў 131 супрацоўнік міліцыі. Пра пабітых сілавікоў выказваўся і Аляксандр Лукашэнка. «39 ці 40 рабят, пераламаных, і з пазваночнікамі пераламанымі амапаўцы дагэтуль ляжаць у шпіталі. А некаторыя ніколі ўжо не ўстануць і да жонкі сваёй не падпаўзуць», — казаў ён у верасні ў інтэрв'ю RT. Але ні фота сілавікоў з такімі траўмамі, ні іх саміх у судах ніхто не бачыў.
Напрыканцы жніўня 2020-га Генпракуратура абвясціла, што стварыла Міжведамасную камісію па расследаванні актаў гвалту з боку супрацоўнікаў органаў. Яе ўзначаліў выхадзец з КДБ Дзмітрый Гара (цяперашні кіраўнік СК). Пра вынікі працы гэтай камісіі нічога не вядома.
Улады спрабуюць пераканаць, што гвалту не было. Што 60% фота з сінякамі — фэйк. Але сцерці тысячы фотаздымкаў і відэа немагчыма.
Каментары
Што азначае загадкавы код R99 у прычынах смерці Уладзіміра Макея і Вітольда Ашурка?5
Каментары