Свет2626

Прэм’ер Літвы: На наступным тыдні абвесцім надзвычайную сітуацыю

Паколькі паток метэазондаў з кантрабандай працягвае парушаць работу Віленскага аэрапорта, урад на наступным тыдні абвесціць надзвычайную сітуацыю, заявіла прэм’ер-міністр Інга Ругінене, паведамляе Delfi.lt.

Фота: Foto Olimpik/NurPhoto via Getty Images

«У дадзены момант распрацоўваецца прававая база і дакументы для надзвычайнай сітуацыі. (…) Спецыялісты прынялі рашэнне, што форма надзвычайнай сітуацыі будзе аптымальнай на сённяшні дзень, і я прыслухоўваюся да іх меркавання, таму мы абвесцім (надзвычайную сітуацыю) на наступным тыдні», — заявіла Інга Ругінене журналістам. «Калі сітуацыя зменіцца, мы не выключаем магчымасці паглыблення», — падкрэсліла яна.

«Калі сітуацыя зменіцца, мы не выключаем магчымасці паглыблення», — падкрэсліла яна.

У той жа час, ацэньваючы сустрэчу, што адбылася ў пятніцу, з лідарамі фракцый Сейма, прэм’ер-міністр запэўніла, што яна была карыснай. Па яе словах, пры абмеркаванні мер па барацьбе з працяглым крызісам, звязаным з шарамі, парламентарый праявілі актыўнасць і дзелавітасць.

«Дзякуй ім (лідарам фракцый) за актыўнасць, дзелавітасць — менавіта гэта яны сёння прадэманстравалі. Нягледзячы на тое, што ў публічнай прасторы ў нас могуць быць розныя меркаванні, сёння на сустрэчы мы сапраўды ўбачылі агульны падыход», — сказала І. Ругінене журналістам пасля пасяджэння Урада.

У размове з прэм’ер-міністрам узялі ўдзел лідары апазіцыйных кансерватараў, лібералаў, дэмакратаў «У імя Літвы» і стараста Змешанай групы дэпутатаў Сейма.

Старшыня кансерватараў Лаўрынас Кашчунас пасля сустрэчы запэўніў, што, калі Літве не ўдасца дасягнуць вынікаў у вырашэнні крызісу з шарамі ў супрацоўніцтве з ЗША, неабходна прадпрыняць канкрэтны план, які палітык назваў «Пажаданні Лукашэнкі».

Каментары26

  • тоже мне
    05.12.2025
    Ну працягвае и працягвае, чаго бухцець? Вы в ЕС в прошлом году выдали почти 600к виз русачкам, а здесь какие то зонды. Смех
  • запыт дэпутату
    05.12.2025
    І што за плян «Пажаданні Лукашэнкі»?..
    Кашчунас хвастом павіляе і ўсё Лукашэнку прынясе, як сабачка мячык?
  • пускай ракету на дрозды
    05.12.2025
    Вам надо начинать антитеррористическую операцию, Выражать недоумение уже поздно

Цяпер чытаюць

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Усе навіны →
Усе навіны

Самая танная кватэра — 222 тысячы рублёў. МАПІД прапанаваў кватэры ў «Сонечным» для ўсіх ахвотных5

46‑гадовага мінскага псіхолага і бізнэс-трэнера пасадзілі па палітычнай справе2

Прэзідэнт Манголіі, які тры тыдні таму сустракаўся з Лукашэнкам, падаў у адстаўку, абвінавачаны ў карупцыі1

У Германіі малады беларус ушчэнт раскалаціў фуру аб аўтадом пенсіянераў. Кіроўцаў ратавалі з дапамогай верталётаў

Расійскія і лукашэнкаўскія СМІ дагэтуль не паведамілі пра руйнаванне Крымскага моста7

Цэны на нерухомасць пайшлі ўніз. Прычым не толькі ў Мінску13

У крамах пачалі прадаваць новую экзатычную рэч

Амерыканскі судмедэксперт: Джэфры Эпштэйн, імаверна, быў забіты, а не пакончыў з сабой5

У Камышавасе завяршыўся пошук цел. У выніку расійскага ўдару там загінулі 72 чалавекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць