Усяго патроху99

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты

Хлопец расказаў, як успрыняў раптоўную славу і падзяліўся планамі на будучыню.

Ігар Варахобаў. Скрын відэа: TK_ONT / YouTube

Той самы віцябчук Ігар Варахобаў, які паведаміў у Threads, што «бухі вяртаецца дадому», і прыцягнуў увагу мільёнаў, сам таго не чакаў.

«Не думаў, што так выстраліць. На шляху дадому вырашыў зрабіць фотаздымак і выкласці. Ніякага сэнсу ў гэтым асаблівага не было», — расказаў мужчына на АНТ.

Паводле яго слоў, ранкам, калі прачнуўся, ён нават не адразу ўзяў у рукі тэлефон:

«Пайшоў, зрабіў сабе каву. Патом прыйшоў, узяў тэлефон і… куча водгукаў, куча паведамленняў, куча ўсяго. Ужо былі паведамленні ад сяброў. Ужо ўсе былі ў курсе».

Прычым маштаб актыўнасці ў сацсетках стаў праблемай для гаджэтаў.

«Тысяча каментароў, паведамленняў. Усё вібрыруе. Тэлефон вібрыруе, [разумны] гадзіннік вібрыруе. Працаваць немагчыма. Я іх нават цалкам адключыў», — згадвае Ігар.

Не засталіся ў баку і сваякі. Па словах Ігара, родныя на яго славу «адрэагавалі нармальна», праўда, не абышлося без эмоцый:

«Маці трохі здзівілася, у шоку трошкі была. Пагаласіла трошкі. Але звыклася з гэтай думкай».

Ігар сцвярджае, што амаль усе водгукі ад незнаёмцаў былі станоўчымі і пазітыўнымі.

На пытанне аб тым, што для яго шчасце, мужчына адказвае:

«Для мяне шчасце — дастаткова цяжкае пытанне. Хочацца ўжо ўсё ж такі нешта памяняць, пачаць жыць з чыстага ліста, пераехаць куды-небудзь».

Геаграфія патэнцыйнага пераезду абмяжоўваецца межамі краіны:

«Я разглядаў Гродна, Брэст. Застацца ў Беларусі, але змяніць горад. Калі будуць варыянты, то, можа, Мінск».

Хлопец расказаў, што па адукацыі ён кухар, але працаваў на розных спецыяльнасцях у розных месцах. Апошнія некалькі месяцаў у яго былі думкі змяніць месца працы.

Што тычыцца асабістых адносін, то, па словах Ігара, у яго сацыяльных сетках цяпер «нявест штук пад сто». Але ні з адной з іх ён яшчэ не ўступаў у перапіску. І на тое, што яна можа даць нейкі эфект, Ігар выказвае вялікія сумневы.

«Сур’ёзных адносін у мяне ў прынцыпе не было за ўсё жыццё. Таму нават і тыпажа асаблівага няма. Але спадзяюся, што сустрэну і зразумею, што гэта яна», — даводзіць Ігар.

Нягледзячы на мільёны праглядаў у інтэрнэце, па словах Ігара, на вуліцы яго ніхто не пазнае.

«Той здымак быў проста ў моманце. Гэта быў момант майго жыцця. Наколькі гэта будзе цікава далей, ніхто не ведае», — цвяроза ацэньвае сітуацыю Ігар.

А пакуль мужчына знаходзіцца ў зеніце сваёй раптоўнай славы, ён карыстаецца яе «бонусамі». Нядаўна ён напісаў у Threads, што 11 снежня ад адной з турыстычных кампаній едзе ў Цярыберку, што ў Мурманскай вобласці, — «паляваць на паўночнае ззянне і кітоў».

Паклікаць Ігара на стрым хацеў і прапагандыст Рыгор Азаронак, але нарваўся на менеджара мужчыны, які запрасіў за інтэрв'ю 2000 даляраў. На што прапагандыст абурыўся, што «набегла буржуйства».

Каментары9

  • нявеста азаронка
    06.12.2025
    Паклікаць Ігара на стрым хацеў і прапагандыст Рыгор Азаронак, але нарваўся на менеджара мужчыны, які запрасіў за інтэрв'ю 2000 даляраў. На што прапагандыст абурыўся, што «набегла буржуйства».

    😁
  • Радослав
    06.12.2025
    Езжай Игорёк,развейся,конечно.
    Менеджер у тебя шикарный — не из офиса президента соседней страны,случайно?
  • дочка Максима Дизайнера
    06.12.2025
    "А яшчэ ён халасты"
    Рэд., а да чаго гэта заўвага тут?) у вас што - сайт знаёмств?)

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць