Улада

Што азначаюць заявы Ярмошынай аб рэферэндуме? Тлумачыць спецпрадстаўнік Ціханоўскай па выбарах

​Лідзія Ярмошына агучыла сёння новую інфармацыю па Канстытуцыйным рэферэндуме. Яна паведаміла, што рэферэндум абвесцяць за 30 дзён да яго правядзення, на абмеркаванне будзе вынесеная толькі адно пытанне пра падтрымку прапанаваных зменаў, адказаў будзе два: так ці не. Спецпрадстаўнік Ціханоўскай па выбарах Аляксандр Шлык даў ацэнку заявам Ярмошынай аб рэферэндуме. Вось якія пытанні ў яго ўзніклі адносна некалькіх тэзісаў Ярмошынай.

1. «Калі мы гаворым аб Канстытуцыйным рэферэндуме, які павінен адбыцца, то яго будзе прызначаць прэзідэнт Беларусі, гэта яго паўнамоцтвы».

Не трэба забываць, што ў адпаведнасці з арт. 113 Выбарчага кодэкса «права ініцыятывы на правядзенне рэспубліканскага рэферэндуму належыць Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, Палаце прадстаўнікоў і Савету Рэспублікі, грамадзянам Рэспублікі Беларусь». Гэта значыць, што яшчэ ёсць час і для грамадзян вынесці свае альтэрнатыўныя прапановы на рэферэндум.

2. «… на рэферэндум адведзены 30-дзённы тэрмін. Бо выбарчыя камісіі будуць працаваць у тры разы менш (чым на выбарах дэпутатаў або Прэзідэнта)», «неабходны мінімальны тэрмін для падрыхтоўкі і правядзення рэферэндуму — гэта 30 дзён».

Незразумела, чаму Ярмошына лічыць, што на рэферэндум будзе адведзены 30-дзённы тэрмін. Артыкул 117 Выбарчага кодэкса кажа, што «дата правядзення рэферэндуму ўстанаўліваецца не пазней за тры месяцы з дня выдання ўказа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб прызначэнні рэферэндуму». То-бок калі нават рэферэндум будзе прызначаны па ініцыятыве Лукашэнкі, то адкуль Ярмошына ведае, што Лукашэнка абярэ менавіта 30-дзённы тэрмін?

Хутчэй за ўсё, Ярмошына арыентуецца на палажэнні арт. 34 Выбарчага кодэкса, у адпаведнасці з якімі камісіі сярэдняга ўзроўню «ўтвараюцца… за месяц да рэферэндуму». З'яўляецца пытанне: якім чынам камісіі будуць утвораны ў той жа дзень, калі будзе абвешчаны рэферэндум? Здавалася б, патрэбны час для вылучэння прадстаўнікоў у камісіі, разгляду заявак, прыняцця рашэння.

Ёсць яшчэ адно пытанне аб 30-дзённым тэрміне — навошта спяшацца? 117 дае да трох месяцаў — чаму б не правесці рэферэндум у такія тэрміны, даць людзям магчымасць абмеркаваць прапанаваныя змены, правесці сур'ёзную кампанію за ці супраць?

Адказ на гэтае пытанне часткова дае сама Ярмошына: «Паколькі… няма перыяду перадвыбарнай агітацыі, то не патрэбныя такія працяглыя тэрміны для яго [рэферэндуму] падрыхтоўкі і арганізацыі». Гэта значыць, што агітацыя, выбарчая кампанія, абмеркаванне не плануюцца.

3. «Пытанне, хутчэй за ўсё, будзе адно. Яно будзе сфармулявана такім чынам: «Ці ўхваляеце вы ўнясенне змяненняў у Канстытуцыю?» І будуць два варыянты адказу: «так» або «не».

Самае відавочнае пытанне тут: што рабіць тым, хто згодны з нейкім адным прапанаваным змяненнем, але не іншым? Як галасаваць у такім разе — за ці супраць?»

Каментары

Цяпер чытаюць

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў1

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Учора Гомель накрыла магутная залева

Тысячы супрацоўнікаў SpaceX стануць мільянерамі пасля IPO3

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі12

«Паступаюць пагрозы проста на месцы». Студэнт ЕГУ пра ператрусы і парады для тых, хто ў Беларусі19

«Пераклічка кожныя тры гадзіны». У «Новай Баравой» бацькі адстаялі вялізную чаргу ля сцен школы3

ЗША забілі кіраўніка найбуйнейшай венесуэльскай банды

Дзяўчына стварае мілыя ВІДЭА з беларускіх гарадоў у стылі гульні The Sims

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе5

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў1

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць