Грамадства

Супрацоўніка радыёстанцыі «Гомель» Кругляка ў суботу асудзілі да года калоніі

Суд Цэнтральнага раёна Гомеля прыгаварыў вядучага радыёстанцыі «Гомель» Аляксея Кругляка (Каверына) да 1 года калоніі па абвінавачванні ў грубым парушэнні парадку (артыкул 342 КК) за паведамленні аб пратэстах у закрытым чаце, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна»

Аляксея Кругляка затрымалі 2 снежня 2021 года і да суда ўтрымлівалі ў СІЗА №3 Гомеля.

Паводле абвінавачання, Аляксей, знаходзячыся на працоўным месцы на Гомельскім тэлебачанні, са свайго тэлефона ў прафесійным закрытым чаце 12 жніўня 2020 года напісаў некалькі паведамленняў, якія тычацца палітычнай сітуацыі ў краіне пасля выбараў. Ён убачыў, які гвалт і агрэсія былі ў Мінску і іншых гарадах краіны над мірнымі жыхарамі, якія выказвалі сваё стаўленне да выбараў.

На эмоцыях Аляксей прапанаваў выходзіць на вуліцы ў Гомелі, ладзіць маршы, станавіцца ў ланцугі. Сам гатовы быў удзельнічаць у любых актыўных дзеяннях, нават надзець белую вопратку і далучыцца да жанчын з кветкамі, калі будзе неабходна, то і ў сукенку.

Гэтыя паведамленні расцанілі як заклікі да несанкцыянаваных мітынгаў і дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а яго палічылі арганізатарам гэтых дзеянняў.

Крымінальную справу завялі толькі праз год, восенню 2021-га, калі хтосьці з гэтага закрытага чата зліў інфармацыю ў праўладны чат «Жоўтыя злівы».

Аляксей да таго часу пра гэтыя паведамленні забыўся. Пасля апублікавання ён запісаў і выклаў у інтэрнэт «пакаяннае» відэа, дзе ад усяго адхрышчваўся ў надзеі, што яго не затрымаюць.

На пачатку следства Кругляк сваю віну прызнаваў часткова: прызнаваў, што пісаў ён, але нікуды, нікога не заклікаў, а «проста хацеў выйсці прагуляцца ў кампаніі і паглядзець абстаноўку ў горадзе».

А на судовым працэсе Кругляк цалкам прызнаў віну.

У сваім апошнім слове Аляксей, паведамляе «Вясна», «добра пастаўленым дыктарскім голасам агучыў, што згодны на ўсё, нават стаць «рупарам прапаганды», працаваць не пакладаючы рук на карысць краіны і рэжыму, абы не адпраўлялі ў калонію, а адпусцілі дадому да сям'і».

Суддзя Віктар Казачок прызначыў Кругляку пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на адзін год у калоніі агульнага рэжыму, за выняткам часу праведзенага пад следствам у СІЗА.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала11

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Усе навіны →
Усе навіны

Цэны на малочнае ў свеце зніжаюцца3

У Магілёве зваршчык загінуў, захацеўшы спусціцца на грузавым ліфце

У які час найбольшая рызыка нарвацца на кляшча?

У Гродне на беразе Нёмана знайшлі труп без галавы2

Стартап з беларускімі каранямі распрацаваў ШІ-інструмент для праграмавання

На радзіме Кастуся Каліноўскага бура пашкодзіла старыя могілкі. Праваслаўная парафія просіць дапамогі — або грашыма, або хто можа прыехаць з бензапілкай7

Стала вядомая прычына нядаўняга пажару ў цэнтры Мінска2

Уладзімір Някляеў з нагоды свайго 80‑годдзя напісаў сабе некралог — жартаўлівы і філасофскі23

Іранскія дзяржаўныя СМІ ўпершыню паказалі разбураную рэзідэнцыю Хаменеі пасля ўдару ЗША і Ізраіля ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала11

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць